Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Аштрафаны першы актывіст, які ўдзельнічаў у Свіслацкім фэсце; Палітвязень Уладзімір Кондрусь накіраваны на стацыянарную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу з-за неадекватных паводзінаў у судзе; На мінулым тыдні ў Мінску адбыліся суды за акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.
"Падзея": 15 лістапада ў Мінску адбыўся круглы стол па тэме "Мірныя сходы ў Беларусі". Падчас мерапрыемства прадстаўнікі праваабарончых арганізацый і заканадаўчай улады абмеркавалі недасканаласць заканадаўства ў гэтай галіне, а таксама агучылі прапановы па паляпшэнні сітуацыі. Праваабаронца ПЦ “Вясна” Наста Лойка паведаміла, што праваабарончы цэнтр “Вясна” будзе рыхтаваць прапановы па змяненні заканадаўства ў галіне масавых мерапрыемстваў і спадзяецца на плённую супрацу з прадстаўнікамі ўлады. Дэпутаткі Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і Алена Анісім, у сваю чаргу, таксамавыказалі зацікаўленасць у паляпшэнні заканадаўства і паабяцалі дапамагчы ў прасоўванні ініцыятывы на заканадаўчым узроўні.
"Асоба": Кіраўніца львоўскай праваабарончай арганізацыі “Цэнтр прававых і палітынчх даследванняў СІМ” Лідзія Тапалеўская. Лідзія распавядае пра гісторыю ўзнікнення ініцыятывы, асноўныя накірункі яе дзейнасці, пра парушэнні правоў вайскоўцаў АТО, а таксама пра самыя гучныя стратэгічныя справы, якія вядзе “Цэнтр СІМ”.
У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні этнастудыі Ketri і гурта “Plemя”.