viasna on patreon

Наваполацк: экалагічныя праблемы абмеркавалі прадстаўнікі грамадскасці і прадстаўнікі адміністрацыі заводаў

2016 2016-11-21T08:32:31+0300 2016-11-23T11:43:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navapolack-ekalogija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Круглы стол па пытаннях экалогіі ў Наваполацку 17 лістапада 2016 года.

Круглы стол па пытаннях экалогіі ў Наваполацку 17 лістапада 2016 года.

17 лістапада ў Наваполацку прайшоў круглы стол, арганізаваны праваабарончым цэнтрам «Вясна», на тэму: «Грамадзкае абмеркаваньне мер па паляпшэньні экалягічнай сытуацыі і аздараўленьні насельніцтва ў горадзе Наваполацку».

Тэма экалёгіі зьяўляецца надзённай для Наваполацку. Яе піша freeregion.info, паводле дадзеных некаторых інтэрнэт-крыніцаў, горад ў 2014 і 2015 гадох прызнаваўся адным з самых экалягічна небясьпечных у Беларусі. Таму тэма сустрэчы выклікала пэўную цікавасьць у грамадзкасьці. Тым больш, што на сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі заводаў «Нафтан» і «Палімір». Гэта тыя крыніцы, ад якіх залежыць экалёгія ў горадзе.

Спачатку прадстаўнікі адміністрацыі трымаліся насьцярожана, потым, зразумеўшы, што сабраліся адэкватныя, неабыякавыя людзі, супакоіліся. Гамонка пайшла ў пазытыўным ключы. Вядома, было шмат звычайнага: «У нас усё ня горш, ніж у іншых, і ўсё не перавышае дапушчальных нормаў». Але таксама высьветлілася, што многае сапраўды робіцца – у межах наяўных сродкаў для паляпшэньня экалягічнай сытуацыі на вытворчасьцях і, адпаведна, у горадзе. Нават маюцца пацярпелыя за экалёгію сярод адміністрацыі, аштрафаваныя судом за адстойваньне экалягічных нормаў.

Пад час размовы на круглым стале агучваліся пытанні аб неабходнасці мадэрнізацыі ачышчальных збудаваньняў вытворчасці НАК (ніціл-акрылавай кіслаты), дзе трэба утылізоўваць шкодныя рэчывы - напрыклад цыаніды, сінільную кіслату і інш. Мадэрнізацыя дадзеных ачыстных дазволіць значна зменшыць выкіды, але на дадзены момант нават яшчэ не праведзены тэндэр на распрацоўку праектнай дакументацыі. Акрамя таго, зараз разглядаецца пытаньне аб зьмяншэньні санітарна-ахоўнай зоны з 4,5 км да 1.5км., відаць таму, існуе жаданне ўзаконіць знаходжаньне каля 800 лецішчаў у санітарна-ахоўнай зоне (па нядаўна прынятаму СанПіН (Санітарныя правілы і нормы) наяўнасць лецішчаў непрымальная ў гэтай зоне, таму яе жадаюць зменшыць і лецішчы узаконіць) Завод жа не жадае змяншаць зону, паколькі будзе плаціць пасля штрафы за выкіды ў выпадку перавышэньня нормаў у нібыта "чыстай" зоне - па за межамі тых 1.5 км.

Заклапочанасць грамадскіх актывістаў выклікае і тое, што зменшыўся кантроль колькасці рэчываў, якія ўтрымліваюцца ў паветры ў горадзе - у 90-х гадах паказчыкаў было значна больш, асобна вымяраліся рэчывы са спецыфікі Нафтана - зараз замеры ідуць па тых самых рэчывах, што і ў іншых гарадах Беларусі.

На жаль, на сустрэчу не з’явіліся запрошаныя супрацоўнікі экалягічных службаў горада.  У сувязі з тым, што на сустрэчы не было прадстаўнікоў гарадзкіх уладаў, не разглядалі пытаньне пра алергацэнтар, зь незразумелых прычын закрыты. Цяпер у Наваполацку нават няма лекара-алерголяга.

Сустрэча скончылася пазытыўна. Актывісты высьветлілі, чым можа дапамагчы грамадзкасьць. Аказваецца, у горадзе перапоўнены палігон для цьвёрдых бытавых адкідаў, і сьмецьце неўзабаве будзе няма куды вывозіць. І пытаньне трэба ўзьнімаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства