viasna on patreon

Пракаповіча за салідарнасць з Пальчысам аштрафавалі на 1050 рублёў

2016 2016-11-17T08:52:41+0300 2016-11-17T08:57:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakapovich-pavel-valozyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Пракаповіч

Павел Пракаповіч

Суд Фрунзенскага раёна Менска аштрафаваў 16 лістапада каардынатара БХД па Менскай вобласці па ч.3 арт.23.34 КаАП за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам 14 кастрычніка на 50 базавых велічыняў (1050 рублёў). Пра гэта паведамляе прэсавая служба БХД.
Акцыя салідарнасці прайшла пад вокнамі Мінскага гарадскога суда, а штраф быў прысуджаны з фармулёўкай – “за сумесную прысутнасць у ліку іншых грамадзян па адрасе суда, трыманні бел-чырвона-белага сцяга і выкрыкванні лозунгаў”.
“Быў рады “сумесна прысутнічаць” там, дзе я прысутнічаў “у ліку іншых грамадзян” (чытай –“салідарных грамадзян”), якіх вельмі паважаю, трымаць наш бел-чырвона-белы сцяг і ведаць, што чалавек, якому мы адрасавалі воклічы падтрымкі, нас чуе. У пікеце падтрымкі, хоць ён быў і недазволены, я удзельнічаў, бо чалавека судзілі несправядліва, судзілі цынічна ў закрытым рэжыме, судзілі замест таго, каб, калі не ўзнагародзіць, дык хаця б падзякаваць за патрыятызм. Таксама быў рады спрычыніцца да збору подпісаў (і сабраць больш за сотню) пад адным з артыкулаў, за які блогера абвінавачвалі ў экстрэмізме. Некалькі сотняў подпісаў грамадзян, у тым ліку вядомых журналістаў, палітыкаў, грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў, было сабрана па ініцыятыве лідара “Маладога Фронта” Змітра Дашкевіча і перададзена суддзі, якая вяла справу. Лічу, што калі закон не працуе, салідарнасць – досыць важная рэч, якая дапамагае не толькі таму, хто яе адчувае, але і неверагодна натхняе тых, хто яе выказвае. Беларусам важна быць салідарнымі”, - адзначыў Павел Пракаповіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства