viasna on patreon

Дашкевіча аштрафавалі на 1050 рублёў за тое, што яго збілі міліцыянты

2016 2016-11-16T15:14:58+0300 2016-11-16T15:19:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-zatrymanne-2016-11-07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Зміцера Дашкевіча 7 лістапада 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Затрыманне Зміцера Дашкевіча 7 лістапада 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Суд Партызанскага раёну Менска прысудзіў 16 лістапада лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу штрафы ў 10 базавых велічыняў за «непадпарадкаваньне міліцыі» і 45 базавых велічыняў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» падчас санкцыянаванай акцыі ля Менскага трактарнага заводу 7 лістапада. Сумарны штраф — 50 базавых велічыняў альбо 1050 рублёў, больш суд прызначыць ня мае права. Пра выкак паведамляе Радыё Свабода.

Пра гэта з залі суду паведамляе праз Twitter тэлеканал «Белсат». Карэспандэнтку Свабоды выдалілі з суду за фота сьведкаў-АМАПаўцаў, хоць здымкі не забаранялі. Дашкевіч не прысутнічаў на прысудзе — ён паехаў на суд над Уладзімерам Кондрусем. Раней Дашкевіч казаў, што пойдзе на суд над сабой толькі каб даведацца і абвясьціць імёны сьведкаў-АМАПаўцаў.

На акцыі 7 лістапада Дашкевіч з паплечнікамі выкрыквалі «Ганьба!», Дашкевіч трымаў плякат з цытатай Леніна: «Чем большее число представителей духовенства удастся нам расстрелять, тем лучше». На яго з крыкам «Ленін, партыя, камсамол!» накінуўся другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч, затым ён і некалькі чалавек пачалі зьбіваць Дашкевіча. Пасьля Дашкевіча зацягнулі ў мікрааўтобус, дзе, як ён сьцьвярджае, яго моцна зьбілі, зьдзекаваліся, змушалі смактаць дубінку. Мэдыкі зафіксавалі на целе Дашкевіча сьляды зьбіцьця. Дзяржаўныя мэдыя не заўважылі Дашкевіча на адкрыцьці помніка Леніну.

Тым ня меней, судзілі не супрацоўнікаў АМАП, а самаго Дашкевіча. Супрацоўнікі АМАП выступілі сьведкамі і не прызналі, што зьбівалі актывіста. Паказаньні давалі камандзір аддзяленьня АМАП Павал Яфрэмаў, міліцыянты Андрэй Лявонаў і Сяргей Селін.

Зьміцер Дашкевіч сказаў, што прыйшоў на суд, каб даведацца імёны гэтых міліцыянтаў і распавесьці пра іх незаконныя дзеяньні — дзеля таго, каб спыніць падобны гвалт да іншых людзей.

Зьміцер Дашкевіч хадайнічаў аб правядзеньні судовага працэсу на беларускай мове і аб праглядзе відэазапісу затрыманьня, аднак судзьдзя адхіліла гэтыя хадайніцтвы, а таксама забараніла фатаграфаваць міліцыянтаў.

Супрацоўнікі АМАП, якія затрымлівалі і зьбівалі Дашкевіча, выступілі супраць яго сьведкамі ў судзе. Яны па чарзе заяўлялі, што не зьбівалі затрыманага, а нібыта ратавалі ад актывістаў-камуністаў, якія пагражалі таго забіць. Паводле іх сьведчаньняў, зафіксаваныя пабоі Зьміцер Дашкевіч атрымаў не ў міліцэйскім аўтобусе, а ў натоўпе. АМАПаўцы прыйшлі ў суд у суправаджэньні сваіх паплечнікаў, і кожны сьведка пасьля выхаду з залі пасяджэньняў узгадняў свае паказаньні зь іншымі.

Падчас суду Зьміцер Дашкевіч нагадаў кожнаму сьведку-міліцыянту, што ілжывыя сьведчаньні ёсьць парушэньнем ня толькі юрыдычных, але і Божых законаў, за што яны будуць адказваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства