viasna on patreon

У Светлагорску міліцыя затрымала фрылансераў

2016 2016-11-14T08:54:45+0300 2016-11-14T10:11:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_k.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

11 лістапада  ў  Светлагорску міліцыя затрымала журналістаў-фрылансераў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага, а разам з імі і кіраўніка раённай арганізацыі  Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргея Дайнеку.

Як паведамляе Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" , на цэнтральнай плошчы горада яны разам здымалі на відэакамеру спілаваныя елкі  і арэхавыя дрэвы.  На іх месца мясцовыя ўлады збіраюцца  пасадзіць экзатычныя туі, як гэта робіцца ў іншых месцах.

“Спачатку  да нас падышла невядомая жанчына, — апавядае  Сяргей Дайнека, —  стала лаяцца: “Што гэта апазцыя, БНФ тут робіць?”, а следам за ёй і міліцыянты патрульна-паставой службы з пытаннямі: “Чаго шуміце? Хто такія? Што робіце? Вашы дакументы?”  Мы, канечне, паказалі дакументы. Патлумачылі, што здымаем абнаўленне плошчы. Тады міліцыянты  сталі дапытвацца ў фрылансераў , ці ёсьць акрэдытацыя, дазвол на відэаздымкі?”

Па словах Дайнекі, неўзабаве на плошчы з’явіўся яшчэ адзін міліцыянт, які назваўся маёрам Вяжэвічам, і таксама запатрабаваў дакумэнты. І зноў-такі стаў пытацца ў Атрошчанкі і Жукоўскага пра акрэдытацыю.

“Дык правяралі ўжо! Ці чарга ўжо на праверку?” — пацікавіўся Жукоўскі.

Маёр загадаў ісці за ім ў райаддзел міліцыі, які знаходзіцца побач, пры цэнтральнай плошчы.

Першым пад запіс апыталі Дайнеку і адпусцілі. За ім з міліцыі выйшаў Аляксей Атрошчанка:

“У мяне пад пратакол дагледзелі рэчы і склалі пратакол апытання”, — паведаміў  Аляксей Атрошчанка.

Праз тры гадзіны з РАУСу адпусцілі і Кастуся Жукоўскага:

“Мяне таксама апытвалі, даглядалі рэчы, але пратакол не склалі. Відаць, часу не хапіла — тры гадзіны й без таго трымалі. Я сам напісаў скаргу на грубыя паводзіны маёра і незаконнае затрыманне. Ён у міліцыі, па сутнасці, цягнуў мяне, ды так, што я сам з камерай стукаўся аб дзверы. Не правяраў дэталёва, можа, яшчэ апаратура пашкоджаная”, — сказаў службе маніторынгу ГА “БАЖ”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства