viasna on patreon

Уладзімір Кобец: “Справа Кондруся” можа скончыцца ў зале суда…

2016 2016-11-10T09:14:41+0300 2016-11-10T09:29:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kondrus-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кондрусь. Фота ПЦ "Вясна".

Уладзімір Кондрусь. Фота ПЦ "Вясна".

Суд над Уладзімірам Кондрусем, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, адбудзецца 16 лістапада ў 10.30 у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска.

“Гэта не апошняя палітычная справа ў Беларусі”, – распавядае сайту palitviazni.info   Уладзімір Кобец, які ў 2010 годзе кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў кінуты за краты, а пасля вызвалення з’ехаў за мяжу.

Нагадаем, што жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за яго меркаваны ўдзел у падзеях каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі», па якім у 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. На час следства ён утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска, паведамляе сайт Праваабарончага цэнтра "Вясна". 

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.

“На мой погляд,гэта не апошняя палітычная справа ў Беларусі, – мяркуе Уладзімір Кобец. – Прырода дыктатур не дазваляе ім існаваць без карніцкіх метадаў і без палітычных вязняў. Кондрусь,безумоўна, вязеньсумлення ўкіпцюрахрэжыму,і гэта прызнаюць праваабаронцы – як беларускія, так і замежныя, а значыцца яго справа “на кантролі”. Больш за тое– УладзімірКондрусь праходзіць па“справе 19 снежня 2010 году“, па якой сёння з-за моцнага ціску на рэжым з боку ЗШАі Еўрасаюза утурмах больш не засталося вязняў. Пасадзіць чарговага фігуранта гэтай самай гучнай палітычнай справы найноўшай беларускай гісторыі – значыць вярнуць яе”.

Са слоў Уладзіміра Кобеца, варыянты развіцця падзей падчас суда могуць быць рознымі.

“З аднаго боку рэжым дэманструе вялікую смагу па заходніх крэдытах, таму даволі доўгі час мы назіраем гульню ў чарговую “лібералізацыю”, – кажа ён. – Таму справа можа скончыцца ў зале суда, як і ў выпадку з Пальчысам. Можа быць умоўны тэрмін, хатняя “хімія”, ці вялікі штраф (апошні метад паўсюдна практыкуецца сёння). З іншага боку мы бачым, што быкам доўга без крыві жыць сумна. Самы апошні прыклад – брутальна збіты сілавікамі Зміцер Дашкевіч. Значыцца, нервы ў рэжыма паволі здаюць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства