viasna on patreon

9 лістапада - суд над міліцыянтамі-ілжэсведкамі

2016 2016-11-08T10:14:00+0300 2016-11-08T10:18:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

Суддзя суда Цэнтральнага раёну ГомеляМарына Домненкараспачала грамадзянскую справу па зыску актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП)Уладзіміра Няпомняшчыхаб спагнанні з лжэсведак, маёра міліцыіАндрэя Лук’янцава, прапаршчыкаІгара ЮчкоіМіхаіла Аленічапа 1 капейцы. Паседжанне ў судзе прызначана на 9 лістапада ў 14.30.

З абласнога УУС, дзе служаць лжэсведкі, праз абласное казначэйства апазіцыянер патрабуе маральную шкоду ў памеры 9 900 руб.

"Гомельская Вясна" нагадвае, што па версіі сведак-міліцыянтаў, Уладзімір сярод дня выйшаў з тралейбуса і ні з таго, ні з сяго пачаў нецэнзурна лаяцца, размахваць рукамі, на заўвагі не рэагаваў. Калі ж тыя сталі яго затрымліваць, ён яшчэ аказаў непадпарадкаванне, упіраўся рукамі і нагамі, адмаўляўся сесць у службовы аўтамабіль.    

Задаць пытанні лжэсведкам з міліцыі ў судзе не атрымалася, бо акукрат у дзень суда тыя з’ехалі ў камандыроўку. Хадаўніцтва актывіста, каб адкласці разгляд справы да моманту вяртання з камандыроўкі суддзя пакінуў без задавальнення.   

“Стала практыкай, калі супрацоўнікі міліцыі абвінавачваюць нас у дробных хуліганствах, а потым ілжэсведчаць супраць у судах. Так атрымалася і ў мяне. Пры разглядзе адміністрацыйнай справы судззя не даў мне магчымасці паглядзець ілжэсведкам у вочы, запытаць, у якіх сем’ях яны выхоўваліся, ці хлусяць яны сваім дзяцям. Я спадзяюся што пры разглядзе майго зыска ў гэтых ілжэсведак не атрымаецца схавацца за камандыроўкай",- патлумачыў У. Няпомняшчых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства