Акцыя на прыступках КДБ завяршылася складаннем пратаколаў
https://spring96.org/be/news/85360
2016
2016-11-08T09:33:26+0300
2016-11-08T09:33:26+0300
2016-11-08T09:37:51+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kdb-akcyja-2016-11-07.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінску 7 лістапада прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і правацэнтрысцкай кааліцыі, правялі акцыю ў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсій, у якой удзельнічалі каля 20 чалавек.
Сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, - паведамляе "Наша Ніва", - многія мелі свечкі, партрэты зніклых палітыкаў. Прамаўлялі сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч.
За пікетам назіралі каля трыццаці асобаў у цывільным. Міліцыя складала на ўдзельнікаў пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.