viasna on patreon

На затрыманых падчас адкрыцця помніка Леніну актывістаў складзеныя пратаколы

2016 2016-11-08T08:28:38+0300 2016-11-08T08:46:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-zatrymanne-2016-11-07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Зміцера Дашкевіча 7 лістапада 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Затрыманне Зміцера Дашкевіча 7 лістапада 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Чатырох актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі 7 лістапада пад час адкрыцця помніка Леніну каля прахадной Мінскага трактарнага завода. На цырымоніі адкрыцця помніка, у якой удзельнічаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама, першы сакратар ЦК КПБ Ігар Карпенка, актывісты пачалі скандаваць "Ганьба!".

Апоўдні, перад пачатакам мітынгу камуністаў, супрацоўнікі АМАП затрымалі лідэра “Маладога фронту” Зміцера Дашкевіча. Яго з прымяненнем гвалту літаральна аднеслі ў мікрааўтобус.

У аддзяленне міліцыі былі дастаўлены таксама актывісты Сяргей Пальчэўскі, Арцём Леўчанка і Раман Ганчароў. Пасля складання пратаколаў яны былі адпушчаныя. На Зміцера Дашкевіча склалі тры пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў:  23.34 КаАП («ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне службовай асобе).  Каля 18-й гадзіны вечара Змітра Дашкевіча вызвалілі. Пазней, у сацыяльных сетках з’явіліся паведамленні, што Зміцера Дашкевіча збівалі ў аўтамабілі і груба зневажалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства