viasna on patreon

FIDH і OMCT патрабуюць тэрміновых мераў у сувязі з пагрозай жыццю расійскага вязня сумлення Ільдара Дадзіна

2016 2016-11-04T16:08:20+0300 2016-11-04T16:12:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dadin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота: Дзмітрый Духанін/Коммерсантъ

Ілюстрацыйнае фота: Дзмітрый Духанін/Коммерсантъ

Парыж-Жэнева, 2 лістапада 2016

Сумесны прэс-рэліз FIDH, яе сяброўскай арганізацыі антыдыскрымінацыйнага цэнтр "Мемарыял" і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT)

Ільдар Ільдусавіч Дадзін, грамадзянскі актывіст, прызнаны Міжнароднай Амністыяй вязнем сумлення, адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №7 у горадзе Сягежа Рэспублікі Карэлія, куды ён быў этапаваны ў верасні 2016 года. Ільдар Дадзін паведаміў праз адваката 31 кастрычніка, што яго ў калоніі сістэматычна катуюць, прыніжаюць, пагражаюць забойствам і згвалтаваннем.

Да канца кастрычніка ў зняволенага не было магчымасці перадаць на волю звесткі пра катаванні і пагрозы з прычыны татальнай інфармацыйнай блакады, цэнзуры, якая не прапускала лісты і просьбы пра дапамогу. Дадзіну забаранілі скардзіцца пад пагрозай фізічнай расправы і «раптоўнай» смерці ў калоніі. Апублікаваўшы ліст, у якім ён прама абвінаваціў начальніка ПК-7 у Сягежы С.Л. Косіева ў здзеках з вязняў калоніі і яго самога, Ільдар Дадзін падвергнуў значнай пагрозе сваё жыццё. На дадзены момант І. Дадзін знаходзіцца ў Петразаводскай гарадской бальніцы для медыцынскага абследавання. Паведамляецца, што журналістам закрылі ўезд у пасёлак, у якім адбывае пакаранне Дадзін.

Умяшанне ўпаўнаважанай па правах чалавека РФ, шэрагу СМІ і грамадскіх арганізацый прывяло да пачатку праверкі фактаў, выкладзеных у лісце Ільдара Дадзіна. Тым не менш, трывога за яго жыццё і бяспеку захоўваецца: намеснік дырэктара Федэральнай службы выканання пакаранняў Валерый Максіменка ўжо заявіў, што «на дадзеную хвіліну не ўстаноўлена ніводнага цялеснага пашкоджання на І. Дадзіну. Сам ён гэта пад відэазапіс пацвярджае. Заключэнне медыцынскіх работнікаў запратакаліраванае».

Ёсць падставы баяцца, што зняволеныя на камеру не рашаюцца скардзіцца на супрацоўнікаў і начальства калоніі, ад якіх цалкам залежыць жыццё асуджаных. Ільдар Дадзін ў сваім лісце папярэджваў: «Усе відэазапісы ... - пастановачныя: перад тым як іх здымаць, мне казалі, як сябе паводзіць і што рабіць - не спрачацца, не пярэчыць, глядзець у падлогу. Інакш казалі, што заб'юць і ніхто пра гэта не даведаецца». У такіх абставінах праверкі ФСВП і рэгістрацыя «пад запіс» адсутнасці «цялесных пашкоджанняў» і скаргаў не выклікаюць даверу.

Ільдар Дадзін, прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў 2015 годзе толькі за выказванне свайго меркавання па актуальных палітычных пытаннях, павінен быць неадкладна вызвалены і рэабілітаваны.

Неабходна незалежнае расследаванне магчымых злачынстваў супраць зняволеных у ПК-7 г. Сягежа з удзелам праваабаронцаў, экспертаў, псіхолагаў. Вінаватыя ў злачынствах павінны быць прыцягнутыя да адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства