viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-11-01T11:19:43+0300 2018-01-30T16:36:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Транспартная пракуратура Мінска апратэставала прысуд расійскай актывістцы Марыі Рымар, якую прызналі вінаватай у ілжывым паведамленні аб небясецы; Справа назіральніцы Маі Навумавай, якая была затрыманая пасля парламенцкіх выбараў, адпраўлена на новы разгляд; Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь; У Мінску адбылося традыцыйнае шэсце ў дзень памяці продкаў “Дзяды”.

“Каментар”: 28 кастрычніка Мінскі гарадскі суд вынес прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу. Ён прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне нацыянальнай варожасці, і асуджаны на адзін год і дзевяць месяцаў пазбаўлення волі. Але ўлічваючы тое, што Пальчыс больш за дзевяць месяцаў ужо ўтрымліваўся пад вартай, ён быў вызвалены ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе. Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі выказвае незадаволенасць рашэннем суда, якое, на яго думку, з’яўляецца своеасаблівым сігналам іншым незалежным журналістам. 

“Падзея”:  На мінулым тыдні ў Беларусі праходзіў візіт прадстаўнікоў уплывовай міжнароднай арганізацыі Amnesty International. У праваабарончы цэнтр “Вясна” завіталі кіраўніца офіса Амністыі па рэгіёне Еўропы і Цэнтральной Азіі Айша Юнг і прадстаўнік арганізацыі Аляксандр Арцем’еў. Падчас сустрэчы з беларускімі валантэрамі яны распавялі пра гісторыю і накірункі дзейнасці адной з самых вядомых праваабарончых арганізацый у свеце.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбому гурта Re1ikt “Куфар”.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2016-11-01_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства