viasna on patreon

Леанід Судаленка: Ураду не сысці ад правоў чалавека

2016 2016-10-31T09:10:02+0300 2016-10-31T09:14:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-gomel-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Л. Судаленка ў Камітэце па правах чалавека ААН

Л. Судаленка ў Камітэце па правах чалавека ААН

Урад Беларусі заявіў аб правядзенні аналізу рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека, прынятых па скаргах беларускіх грамадзян. "Гомельская Вясна" паведамляе, што праваабаронцаЛеанід Судаленка, які займаецца беларускімі справамі ў Жаневе кажа пра свой намер падаваць у МЗС, Мінюст, Вярхоўны Суд і Генеральную пракуратуру прапановы па прывядзенню нацыянальнага заканадаўства і практыкі яго прымянення ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Праваабаронца адзначыў, што толькі па яго асабістых скаргах ў ААН шэсць разоў прымаліся рашэнні, дзе зафіксаваныя дзесяць парушэнняў розных грамадзянскіх і палітычных правоў. Парушэнне права на свабоднае выказванне меркавання зафіксавана ў трох рашэннях, па два разы ўсталёўваліся парушэння яго права на мірныя сходы, на свабоду аб'яднання (асацыяцыі) і права быць абраным на выбарах. У адным рашэнні КПЧ ААН устанавіў прымяненне да праваабаронцы забароненай дыскрымінацыі па палітычных матывах.
 
Леанід Судаленка падрыхтаваў выбарку ўсіх прынятых КПЧ ААН рашэнняў, у якіх зафіксаваныя парушэнні правоў беларускіх грамадзян. Аказалася, найбольш часта дзяржава парушае правы беларусаў на выказванне меркавання, такія парушэнні ўстаноўлены ў 62 выпадках. Далей ідзе парушэнне права на мірныя сходы - 28 разоў, на справядлівы суд - 12 разоў і на асабістую недатыкальнасць 11 разоў. Па 9 разоў ўсталёўвалася парушэнне правоў беларусаў не падвяргацца катаванням і права на свабоду аб'яднання (асацыяцыі), па 5 разоў фіксаваліся парушэнні выбарчых правоў і правы на жыццё. Парушэнне права на гуманнае абыходжанне зафіксавана ў 4-х рашэннях, права не падвяргацца дыскрымінацыі 2 разы. Адно рашэнне мае дачыненне да парушэння права на свабоду рэлігіі.

Па дадзеных праваабаронцы, пачынаючы з 1992 года, калі беларусы атрымалі права скардзіцца ў КПЧ ААН і да сённяшняга дня там усяго зарэгістравана 209 скаргаў з Беларусі. У 96 з іх устаноўлены парушэнні артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, 14 з іх прызнаныя непрымальнымі, 11 спыненыя ў сувязі са стратай кантактаў з аўтарамі, у 3-х з іх зафіксаваныя адсутнасць парушэнняў, адна справа спынена ў сувязі са зменай Закона. Застаўшыяся 84 справы знаходзяцца на разглядзе, па іх праходзіць камунікацыя з Урадам Беларусі.

Нагадаем, у рамках міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый, прынятых краінай па выніках праходжання другога цыклу універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавекаУрад зацвердзіў мерапрыемствы на бліжэйшыя тры гады.Плануецца ўзаемадзейнічаць з КПЧ ААН па індывідуальных паведамленнях, прааналізаваць прэтэнзіі, найбольш часта адрасаваныя туды беларусамі, а таксама вывучаць міжнародны вопыт узаемадзеяння з ААНаўскімі Камітэтамі.

З рашэннямі КПЧ ААН, прынятымі па Беларусі можна азнаёміцца на сайцеГомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы, які ўзначальвае праваабаронца Леанід Судаленка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства