viasna on patreon

Падатак на дармаедства: што рабіць, калі прыйшло паведамленне

2016 2016-10-31T08:36:24+0300 2016-10-31T08:42:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhel131.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Бухель.

Барыс Бухель.

Cітуацыю з дэкрэтам «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і падаткам на дармаедства сайту "Магілёўскай Вясны" каментуе магілёўскі юрыст Барыс Бухель.

Калі вам прапаноўваюць альбо прадставіць доказы, што вы – не сацыяльны утрыманец, альбо заплаціць падатак на дармаедства (афіцыйна – заплаціць збор за сацыяльнае ўтрыманства) варта прыслухацца да наступных парад.

Першая парада – не хадзіць у падатковую і чакаць. Дэкрэты і законы мяняюцца ў нас лёгка. Невядома, што будзе праз паўгода ці год. Проста пачакайце, што будзе. Магчыма, вялікая маса людзей проста адмовіцца плаціць падатак на дармаедства.

Не трэба баяцца ліста з падатковай, таму што гэта – не позва, па якой яўка строга абавязковая. Мяркуючы па ўсім, рассылаюць такія лісты ледзь не ўсім запар – і памерлым, і мамам ў дэкрэце, і тым, хто афіцыйна працуе за мяжой. Думаецца, будзе шмат выпадкаў, калі яны могуць і не дайсці да адрасата.

Калі справа дойдзе да позваў – тады яны павінны быць аформленыя належным чынам. Пры гэтым патрэбны ваш роспіс, што вам яе ўручылі. Але пакуль да позваў справы не дайшло.

Асобна трэба сказаць пра тых, хто знаходзіцца далёка ад месца прапіскі, куды прыходзяць такія лісты. Калі вы – адзін з такіх людзей і ўсё ж такі вырашылі прыехаць і даць справаздачу падатковай, то тады за вамі застаецца права запатрабаваць з іх аплату за праезд. Для гэтага пішыце паперу з прэтэнзіяй. Калі падатковая адмовіцца – смела звяртайцеся ў суд. Адпаведна, вы можаце таксама патрабаваць кампенсаваць страты, звязаныя з паездкай, асаблівае калі вы працуеце за мяжой і вам прыйшлося браць адпачынак за свой кошт.

Не бойцеся звяртацца ў суд, калі вы лічыце, што падатак на дармаедства з вас патрабуюць незаконна. Смела падавайце скаргу. У выпадку патрэбы, абскардзіце рашэнне суда ў вышэйшых інстанцыях.

1 лістапада ў Мінску адбудзецца сход незалежных прафсаюзаў, на якім будзе вырашацца, як юрысты і праваабаронцы павінны рэагаваць на звароты, якія тычацца падатку на дармаедства. Пасля гэтага дзейнічаць будзе лягчэй. Але трэба памятаць, што толькі разам мы здолеем аднавіць справядлівасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства