viasna on patreon

Праваабаронцу Аляксея Колчына падатковая спрабуе зрабіць «дармаедам»

2016 2016-10-25T11:27:19+0300 2016-10-25T11:40:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kolchyn_1-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Магілёўскай філіі ПЦ "Вясна" Аляксей Колчын

Кіраўнік Магілёўскай філіі ПЦ "Вясна" Аляксей Колчын

Сябра рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” і кіраўнік яе Магілёўскай філіі Аляксей Колчын атрымаў з падатковай інспекцыі па Ленінскаму раёна Магілёва апавяшчэнне з патрабаваннем у найкарацейшы тэрмін наведаць інспекцыю для дачы тлумачэнняў згодна з дэкрэтам «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Да 15 лістапада праваабаронца павінен будзе выплаціць падатак на “дармаедства” у памеры 360 рублёў, як грамадзянін, які «не фінансуе дзяржаўных расходаў”.

Аляксей Колчын вырашыў пакуль да падаткавікоў не звяртацца:

- Пакуль я не збіраюся туды йсці, буду чакаць, пакуль дашлюць патрабаванне аб аплаце падатку. Вядома, гэтаму трэба нейкім чынам супрацьстаяць, трэба абскарджваць гэты дэкрэт і прымаць нейкія захады, чым мы і зоймемся ў бліжэйшы час. Грамадзянам неабходна спрачацца з нашай дзяржавай наконт законнасці гэтага падатку.

 Ліст  з падатковай інспекцыі па Ленінскаму раёна Магілёва Аляксею Колчыну

Юрыст Барыс Бухель, каментуючы для сайта mspring.online дзеянні падаткавікоў згодна з дэкрэтам «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». адзначыў, што пытанне падаткаабкладання і працы адносяцца больш да сферы дзейнасці прафсаюзаў.Нягледзячы на гэта, ён мае намер дапамагаць тым, хто сутыкнуўся з парушэннем свае правоў у гэтым пытанні:

– Я думаю, што ў пытанні «падатку на дармаедства» праваабаронцы павінны выступіць агульным фронтам з юрыстамі незалежных прафсаюзаў і аказваць пасільную дапамогу. У бліжэйшы час, думаю, будзе выпрацавана агульная стратэгія, і мы будзем дзейнічаць, згодна з ёй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства