viasna on patreon

Актывістка Наталля Саматыя аштрафаваная за ўдзел у акцыі 19 верасня

2016 2016-10-21T12:15:21+0300 2016-10-21T12:23:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/samatyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Саматыя. Фота Радыё Свабода.

Наталля Саматыя. Фота Радыё Свабода.

Суд Маскоўскага раёна Мінску аштрафаваў актывістку Наталлю Саматыя на 50 базавых велічынь (1050 рублёў) за ўдзел у акцыі “Праспект нацыянальнага сцяга”. Такое рашэнне 21 кастрычніка прыняў суддзя Віктар Казак.

Актывістку абвінавацілі ў тым, што яна 19 верасня з 19.00 да 20.00 удзельнічала ў пікеце на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску “з мэтай публічнага выказвання сваіх адносін да 25-ай гадавіны з дня прыдання “бел-чырвона-беламу” сцягу і гербу “Пагоня” статусу дзяржаўных сімвалаў. Пры гэтым яна трымала ў руцэ “бел-чырвона-белы” сцяг, выкрыквала лозунг “Жыве Беларусь”. Тым самым Наталля парушыла ўстаноўлены парадак правядзення пікетавання, прадугледжаны законам “Аб масавых мерапрыемствах”.

Па выніках судовага паседжання Наталля Саматыя прызнаная вінаватай у парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КоАП (удзел у правядзенні несанкціянаванага масавага мерапремства паўторна цягам аднаго году пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне).  

Я не прызнала сябе вінаватай. Пацвердзіла, што была на акцыі, бо з'яўляюся грамадзянкай Беларусі і жыхаркай Мінска, нарадзілася і вырасла тут і лічу законным знаходзіцца ў любым месцы”, - пракаментавала рашэнне суда Наталля Саматыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства