viasna on patreon

Фельчар СІЗА асуджаны на тры гады за смерць Ігара Пцічкіна

2016 2016-10-21T09:19:11+0300 2016-10-21T16:08:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_pa_pcichkinu_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жана Пцічкіна і Ірына Пцічкіна размаўляюць з прадстаўніком перад пачаткам судовага працэса

Жана Пцічкіна і Ірына Пцічкіна размаўляюць з прадстаўніком перад пачаткам судовага працэса

Суд Маскоўскага раёна Мінска 21 кастрычніка паставіў кропку ў крымінальнай справе па факце гібелі ў СІЗА №1 Мінска Ігара Пцічкіна. Фельчар медчасткі СІЗА Аляксандр Крылоў прызнаны вінаватым у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента (ч. 2 арт 162 Крымінальнага кодэкса), і прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.

Таксама Аляксандр Крылоў пазбаўлены права займаць пасады ва ўстановах сістэмы аховы здароўя і крымінальна-выканаўчай сістэмы РБ, звязаныя з выкананнем абавязкаў медыцынскага персаналу, тэрмінам на 5 гадоў.

Разгляд крымінальнай справы ў судзе пачаўся 16 верасня. Больш трох гадоў спатрэбілася маці загінулага Жане Пцічкінай, каб з дапамогаю праваабаронцаў “Вясны” дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы.

Справу вяла суддзя Святлана Бандарэнка. Пацярпелай выступала маці загінулага Жанна Пцічкіна. Дзяржаўны абвінаваўца - Вадзім Кісель.

У траўні 2016 года Жана Пцічкіна, не пагадзіўшыся з чарговай пастановай Следчага камітэта аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, узбуджанай па факце смерці сына, звярнулася ў Генеральную пракуратуру, які адмяніў рашэнне СК і прыняў справу да разгляду. Раследаванне завяршылася ў сярэдзіне ліпеня.

Мінчук Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 года праз некалькі дзён адсідкі на "Валадарцы", дзе адбываў 3 месяцы арышту затое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. Адміністрацыя ізалятару заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, але сваякі знайшлі на целе сінякі і сляды пашкоджанняў. Аднак дагэтуль крымінальная справа па факце збіцця не ўзбуджаная. Напачатку жніўня Жана Пцічкіна атрымала пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення сыну цялесных пашкоджанняў, якія маглі паслужыць прычынай смерці сына.

Пад час судовага працэсу пракурор запрасіў для абвінавачанага 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Згодна з абвінавачваннем, у 0.20 гадзінаў 3 жніўня 2013 года Ігар Пцічкін быў прывязаны да ложку ў камеры медчасткі СІЗА-1 па распараджэнні дзяжурнага фельдчара Аляксандра Крылова нібыта з-за таго, што ў пацыента быў сіндром адмены ўжывання наркатычных сродкаў і ён паводзіў сябе буйна. У 8.05 гадзін раніцы 4 жніўня Ігар Пцічкін быў знойдзены мёртвым. Знаходжанне працяглы час прывязаным да ложку без неабходнай медычнай дапамогі вызвала ў Ігара Пцічкіна балезненыя працэсы, спрыяла знясіленню, памяншэнню водна-салявога памеру, пагаршэнню агульнага стану здароўя, з'яўленню вострай сардэчнай недастатковасці і як вынік - спыненню сэрца. У сваю чаргу фельдчар не аказаў належнай і тэрміновай дапамогі, чым парушыў парушыў частку 2 артыкула 162 Крымінальнага кодэкса.

Аляксандр Крылоў сваю віну ў смерці Ігара Пцічкіна не прызнаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства