viasna on patreon

Праваабаронцы заклікаюць дапамагчы ўцекачам з Чачні

2016 2016-10-20T09:48:47+0300 2016-10-20T09:53:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-beshancy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін з дзецьмі чачэнскіх уцекачоў.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін з дзецьмі чачэнскіх уцекачоў.

Дапамога патрэбная ўцекачам з Чачні, якія падоўгу вымушаныя жыць на Берасцейскім чыгуначным вакзале. Спрабуючы патрапіць у Польшчу ў пошуках лепшай долі, яны ніяк не думалі затрымлівацца ў Беларусі на некалькі месяцаў.

Сябры “Берасцейскай Вясны” і валанцёры намагаюцца па меры сваіх магчымасцяў палепшыць лёс вымушаных уцекачоў. Валанцёры, а гэты звычайныя нераўнадушныя людзі, прыходзяць на вакзал з ежай. Прыносяць таксама курткі, абутак, цёплыя кофты. Адна з валанцёрак, Ксенія, кажа: “Няма віны гэтых людзей у тым, што апынуліся яны тут у такім становішчы. Таму не магу не дапамагчы ім. Асабліва шкада дзетак. Тут яны ўсіх узростаў”.

Жанчыны-бежанкі прызнаюцца, што ім самім няёмка прасіць у людзей дапамогі. Але, што ж рабіць? Дзецям, як і дарослым, не хапае цёплых рэчаў, абутку, ежы.

Сапраўды, багата на вакзале дзяцей. А гэта – слабыя арганізмы, асабліва ў такіх абставінах, калі на вячэру – пачак “ролтану”, а на снеданне – нават не заўсёды гарбата. Дзеці хварэюць, таму ім патрэбны лекі. А самаму маленькаму (8 месяцаў) патрэбны памперсы. Ёсць людзі, якія бяруць на сябе адказнасць і водзяць малых да ўрачоў. Нехта бярэ да сябе на некаторы час сям’ю, нехта забірае рэчы чачэнцаў, каб памыць іх.

“Ёсць добрыя людзі, каторыя пускаюць да сябе ў хату, пагрэцца, памыцца. Гэта вельмі добрыя людзі. Яны думаюць аб нас, і гэта вельмі дапамагае нам. Дзякуй”, - дзеліцца з намі Фаіда.

Праваабаронцы звяртаюцца з просьбай таксама аказаць дапамогу ў такой важнай справе, як падтрымка ўцекачоў. Коўдры, абутак, курткі, шапкі, штаны, лекі, памперсы, ежа: усё гэта вельмі патрэбны людзям, якіх вы знойдзеце на чыгуначным вакзале ў залі чакання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства