viasna on patreon

У Мінску затрыманы сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Мендаль

2016 2016-10-12T16:27:07+0300 2016-10-12T16:44:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruh-za-svabodu-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Мендаль затрыманы міліцыяй пры распаўсюдзе ўлётак па фактах фальсіфікацыяў на парламенцкіх выбарах.

«Мендаль дастаўлены ў Першамайскі РАУС», — распавёў актывіст Руху «За Свабоду» сайту рух.by Алесь Славінскі.

Па ягоных словах, актывіст раскідваў улёткі ў паштовыя скрыні жыхароў выбарчай акругі №108, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Як стала вядома праваабаронцам, яго вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).

«Пад час парламенцкіх выбараў улада здзейсніла злачынства і зараз усімі спосаб стараецца замясці сляды. Не даць магчымасць распаўсюдзіць па маёй акрузе звесткі і праінфармаваць выбарцаў пра канкрэтныя факты здзяйснення крымінальнага злачынства», — пракаментаваў затрыманне Губарэвіч.

Па ягоных словах, ён выкарыстаў усе спосабы легальнага змагання з фальсіфікацыямі, у прыватнасці, адна заява пададзеная ў Следчы камітэт з патрабаваннем узбуджэння крымінальнай справы.

«Але гатага будзе недастаткова, каб на нешта паўплываць, калі не будуць праінфармаваныя выбарцы. Улады баяцца не столькі заяваў у следчыя органы, бо выпрацавалі ўжо спосабы барацьбы з імі адпіскамі, а баяцца менавіта інфармавання выбарцаў», — дадаў Юрась Губарэвіч.

У ўлётцы ўтрымліваецца зварот Губарэвіча, інфармацыя пра фальсіфікацыі, вынікі назірання. Мэта кампаніі па распаўсюду — улётка ў кожную паштовую скрыню выбарцаў 108 акругі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства