viasna on patreon

Выбары скончыліся, суды - працягваюцца

2016 2016-10-12T10:58:24+0300 2016-10-12T11:14:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aktion-vybary-12.09.2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя “За сапраўдныя выбары” ў Мінску 12 верасня 2015 года.

Акцыя “За сапраўдныя выбары” ў Мінску 12 верасня 2015 года.

У судзе Цэнтральнага раёна 12 кастрычніка працягваюцца суды над ўдзельнікамі акцыі з патрабаваннем сапраўдных выбараў, ініцыяванай палітыкам Мікалаем Статкевічам і Уладзімірам Някляевым, якая прайшла 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага і Яўгена Батуры.

Яўген Батура на суд не пайшоў, паведаміўшы ў фэйсбуку наступнае:

20 хвілін таму пачаўся мой суд, на якім "даказваюць" мой "актыўны ўдзел" у мітынгу-абурэнні парламенцкімі "выбарамі". Шкада, што не змог на ім папрысутнічаць, каб нагадаць суддзе Цэнтральнага раёна Мацкевічу, чым караецца вынясенне прысуда па вядома ілжываму сведчанню і па загаду канторы з трох вядомых літар.

Яўген Батура

Максіма Вінярскага на суд запрасілі персанальна яшчэ ўчора, пад час слухання крымінальнай справы Зміцера Паліенкі:

Пакуль чакалi пачатку "суду" мяне сустрэў адзiн з "суддзяў" Цэнтральнага суду i "запрасiў" на заўтра, на 9:30 на судовае паседжанне па матывах акцыi "ЗА НОВЫЯ СВАБОДНЫЯ ВЫБАРЫ" - 12.09.2016г. такiя навiны.... Як высветлілася пад час знаемства з матэрыяламі справы, не адзін пратакол, а два, адразу і за 19-тае таксама...

Maksim Viniarski

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства