“У нас атрымалася размаўляць з моладдзю на яе мове”. У Мінску адбыўся канцэрт “Рок за жыццё” (фота)

2016 2016-10-09T18:36:24+0300 2016-10-10T11:30:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/3mutnaevoka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гурт "Мутнаевока"

Гурт "Мутнаевока"

У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання 8 кастрычніка ў мінскім клубе Re:Public адбыўся канцэрт “Рок за жыццё” з удзелам беларускіх гуртоў "Дай дарогу!", Re1ikt, "Мутнаевока", :B:N:, Sciana і "Тлушч".

На мерапрыемства, якое праводзілася з мэтай падтрымкі ўвядзення матаротыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі, прыйшло больш за 800 чалавек. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда застаўся вельмі задаволены канцэртам і лічыць, што ў арганізатараў атрымалася размаўляць з моладдзю на яе мове.

“Гэта першае мерапрыемства такога роду, якое мы правялі ўнутры Беларусі. Раней мы ладзілі жывы канцэрт у межах праекту “Апошні золак”, але ён, на жаль, праходзіў у Беластоку. Зараз жа ў нас была магчымасць непасрэдна ў Мінску арганізаваць выступ музыкаў, якія падтрымліваюць ідэю абаліцыянізму. Я вельмі задаволены канцэртам, таму што на яго прыйшло больш за 800 чалавек, і асноўная частка – моладзь. І гэта вельмі дзейсна, калі музыкі, якія з’яўляюцца аўтарытэтамі для моладзі, наўпрост са сцэны кажуць, што яны выбіраюць жыццё, і што смяротнае пакаранне – гэта не выйсце. Я рады таму, што на канцэрт прыйшлі і нашыя калегі-праваабаронцы, прадстаўнікі розных няўрадавых арганізацый, а таксама прадстаўнікі Еўракамісіі, якія тым самым паказваюць сваю падтрымку ідэі адмены смяротнага пакарання”.

Андрэй Палуда спадзяецца, што мінулы канцэрт – толькі першая ластаўка, і што і далей будзе магчымым ладзіць такія мерапрыемствы, якія дазваляюць размаўляць з грамадзянамі нашай краіны на іншым узроўні.

“Вельмі часта ўлады кажуць, што большасць беларусаў падтрымлівае смяротнае пакаранне. І мы, праваабаронцы, на жаль, знаходзімся з дзяржавай не ў роўных умовах і часам вымушаны працаваць па гэтай тэме з-пад крыса. Але такія мерапрыемствы, як “Рок за жыццё”,  даюць надзею на тое, што грамадская думка будзе паступова змяняцца ў бок адмены смяротнага пакарання, а дзяржава будзе бачыць ў праваабаронцах партнёраў, тых, з кім можна і трэба размаўляць дзеля таго, каб змяніць сітуацыю ў краіне ў лепшы бок”.

Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія 20 гадоў у краіне расстраляна больш за 400 чалавек, а на сённяшні дзень у “калідоры смерці” знаходзяцца чатыры асуджаныя да расстрэлу. Праваабаронцы Беларусі выступаюць за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакарання як першага кроку на шляху да яго поўнай адмены. 

Выступ гурта
Выступ гурта "Тлушч"
Гурт Sciana
Выступ гурта Sciana
Гурт
Выступ гурта "Мутнаевока"
Выступ гурта :B:N:
Выступ гурта :B:N:
Падчас выступу :B:N:
Падчас выступу гурта :B:N:
Гурт Re1ikt
Гурт Re1ikt
Выступ гурта
Выступ гурта "Дай Дарогу!"
Выступ гурта
Выступ гурта "Дай Дарогу!"
Гурт
Гурт "Дай Дарогу!"

Вялікую фотасправаздачу глядзіце на нашай старонцы ў Facebook.

Нагадаем, канцэрт "Рок за жыццё" ладзіўся ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праваабаронцы праводзяць з 5 па 10 кастрычніка.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства