viasna on patreon

Праваабаронцы прэзентавалі выданні на тэму смяротнага пакарання ў Коўне

2016 2016-10-09T12:43:17+0300 2016-12-14T13:07:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prezentacija-kouna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Сыс пад час прэзентацыі выданняў на тэму смяротнага пакарання ў Коўна.

Сяргей Сыс пад час прэзентацыі выданняў на тэму смяротнага пакарання ў Коўна.

Прэзентацыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” адбылася на VI Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне 8 кастрычніка. 

Удзельнікам кангрэсу з розных краін былі прадстаўленыя апошнія выданні па праблеме смяротнага пакарання: кніга артыкулаў і матэрыялаў “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”, а таксама матэрыялы даследчай місіі Міжнароднай федэрацыі за праы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра “Вясна” «Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах».

Стэнд кампаніі

Даклад «Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах»  выпушчаны напярэдадні 14-га Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначаецца 10 кастрычніка 2016 г. Сёлета мэтай актывістаў кампаніі супраць смяротнага пакарання з'яўляецца павышэнне дасведчанасці аб прымяненні смяротнага пакарання за звязаныя з тэрарызмам злачынствы. У 2012 годзе Беларусь паспешліва, цягам трох з паловай месяцаў пакарала смерцю двух чалавек, асуджаных да смяротнага пакарання па абвінавачваннях у тэрарызме. Падобна лакмусавай паперцы, судовы працэс выявіў усе недахопы беларускай прававой сістэмы.

Момант прэзентацыі ў

Упершыню быў прадстаўлены і англамоўны варыянт кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” (“The Dead Penalty in Belarus”), дапоўнены новымі публікацыямі і даследваннямі, якім найбольш цікавіліся замежныя госці Кангрэсу.

Сяргей Сыс і Любоў Кавалёва

Паліна Сцепаненка.

Асобнікі кніг былі перададзеныя ў Беларускую Скарынаўскую бібліятэку ў Лондане, у Канаду, Польшу, Расію ды іншыя краіны.

Журналісты Паліна Сцепаненка і Сяргей Сыс, а таксама  Любоў Кавалёва, маці пакаранага смерцю па справе аб выбуху ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва адказвалі на шматлікія пытанні, прыводзілі пераканаўчыя аргументы за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Удзел праваабаронцаў у канференцыі быў падтрыманы Хельсінкскім Фондам па правах чалавека (Польшча).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства