viasna on patreon

Штрафы не прымусяць спыніць збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг

2016 2016-10-09T12:28:54+0300 2016-10-09T18:41:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makajeu_zaharevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Макаеў і Зміцер Захарэвіч 28 верасня ў пераходзе на станцыі метро “Інстытут культуры”. Фота: svaboda.org

Алесь Макаеў і Зміцер Захарэвіч 28 верасня ў пераходзе на станцыі метро “Інстытут культуры”. Фота: svaboda.org

Актывісты Зміцер Захарэвіч і Алесь Макаеў, аштрафаваныя за “паўторнае парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў”, намераны і надалей удзельнічаць у кампаніі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адміністратыўная справа Алеся Макаева і Змітра Захарэвіча, якія 28 верасня збіралі подпісы за прызнанне бел-чырвона-белага сцяга гісторыка-культурнай каштоўнасцю, разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 6 кастрычніка. Адпаведны пратакол на актывістаў быў складзены наўпрост падчас збору подпісаў у пераходзе на станцыі метро “Інстытут культуры”. Супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага раёна - маёр Колб, які складаў пратакол, а таксама Лаўрыновіч і Якуновіч, якія здымалі іх на відэа - выступілі сведкамі ў судзе супраць актывістаў.

Як паведаміў ПЦ “Вясна” Зміцер Захарэвіч, cуддзя Віталь Сямёнаў у выніку разгляду справы прызнаў актывістаў вінаватымі ў паўторным парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 3 арт. 23.34 КаАП) і пакараў штрафамі: Алесю Макаеву – 50, а Змітру Захарэвічу - 30 базавых велічынь. 

“Вялікія памеры штрафаў тлумачацца тым, што судзілі нас паводле часткі 3 артыкула 23.34, што прадугледжвае паўторнае правапарушэнне. Мне далі меншы штраф – відаць, верш спадабаўся”, - зазначае Зміцер Захарэвіч, чый зачытаны ў судзе верш працытавала “Свабода”.  

Нагадаем, што 29 верасня судовыя выканаўцы вынеслі маёмасць са здымнай кватэры сям’і Алеся Макаева дзеля пагашэння неаплачаных ім штрафаў за папярэднія акцыі.   

Нягледзячы на тое, што адміністратыўны пераслед абодва актывісты лічаць несправядлівым і незаконным, абскарджваць штрафы яны не збіраюцца, паколькі не маюць спадзеваў на тое, што рашэнне суда вышэйшай інстанцыі будзе справядлівым.     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства