viasna on patreon

Жыхарам Баранавічаў нагадалі пра праблему смяротнага пакарання Фота

2016 2016-10-09T10:10:55+0300 2016-12-14T13:11:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-dp-07.10.16l.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша раздае спецвыпуск "Народнай Волі" на вуліцах Баранавічаў

Сяргей Гоўша раздае спецвыпуск "Народнай Волі" на вуліцах Баранавічаў

Праваабаронцы і актывісты выходзяць на вуліцы Баранавічаў, каб раздаць гараджанам спецвыпуск “Народнай волі”, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання.

Як распавёў прадстаўнік мясцовага аддзялення ПЦ “Вясна” Сяргей Гоўша, яны намераны праводзіць інфармацыйную акцыю ў людных месцах горада тры дні запар - з 7 па 9 кастрычніка. У першы дзень акцыі спецвыпуск незалежнага рэспубліканскага выдання атрымалі 350 мінакоў, якіх актывісты спаткалі каля гандлёвага цэнтру "Вясёлка" і кінатэатра "Кастрычнік". Са словаў праваабаронцы, людзі бралі газеты з задавальненнем.

Раздача спецвыпуска НВ пра смяротнае пакаранне ў Баранавічах

Нагадаем, інфармацыйная акцыя праходзіць у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які штогод ладзяць праваабаронцы з нагоды Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, што адзначаецца 10 кастрычніка. Выпуск газеты быў падрыхтаваны пры падтрымцы Хельсінкскага Фонда па правах чалавека (Польшча).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства