25 лістапада ў судзе Савецкага раёну г. Мінска адбыліся суды над удзельнікамі акцыі супраць магчымага рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.
24 лістапада ў Мінску падчас акцыі супраць магчымага рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі былі затрыманыя 17 чалавек, сярод іх большасьць непаўнагадовых.
Затрыманыя былі дастаўлены у РУУС Савецкага раёну г. Мінску
Вынікі судоў:
Зьміцер Дашкевіч (суддзя Руслан Казадаеў) – 15 сутак адміністратыўнага арышту
Алесь Запартыка (суддзя Натальля Скугарова) – 5 сутак адміністратыўнага арышту
Васіль Парфянкоў (суддзя Натальля Скугарова) --15 сутак адміністратыўнага арышту
Аксану Новікаву, асуджаную ў красавіку 2003 года на ўмоўны тэрмін па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта Лукашэнкі адпусьілі з РУУС у 21.00, выпісаўшы павестку ў суд на 9.00 25 лістапада. Але Аксана Новікава прыняла рашэньне не зьяўляцца ў суд, сваю пазіцыю яна патлумачыла наступным чынам: “ Я не пайду туды дабраахвотна. Калі рэжым незаконны, то і патрабваньні яго незаконныя і выковаць іх дабраахвотна няма неабходнасьці”.
Нагадаем, што акцыю супраць магчымага рэферэндума ладзіў Малады фронт. Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні акцыі ў заяўленым фармаце і скіраваў іх на плошчу Бангалор, алеакцыя пачалася а 17.30 на плошчы Якуба Коласа. У 17.45 удзельнікі акцыі рушылі па ходніках у бок Плошчы незалежнасьці. У 17.50 былі акружаны АМАПАм і затрыманыя.