viasna on patreon

Ці ўзбудзяць крымінальную справу па факце смерці ў турме Алега Багданава?

2016 2016-09-20T14:39:39+0300 2016-09-20T14:42:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/badanau-aleg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Партрэт Алега Багданава на стале маці. Фота "Нашай нівы".

Партрэт Алега Багданава на стале маці. Фота "Нашай нівы".

Пастанову Жодзінскага ГАСК аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці ў ізалятары турэмнай бальніцы Алега Багданава адмяніў намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці, а матэрыялы адправіў на дадатковую праверку.

Як паведаміла ПЦ "Вясна" маці памерлага Марына Багданава, такі адказ з Пракуратуры па Мінскай вобласці яна атрымала на сваю скаргу, адпраўленую ў канцы жніўня бягучага года.

У ёй Марына Багданава ўказвала, што праверка па справе праводзілася без уліку найважнейшага доказу - аналізу відэазапісу падзей, якія непасрэдна папярэднічалі смерці і далейшага іх развіцця. І прасіла пракурора Мінскай вобласці скасаваць пастанову Жодзінскага ГАСК і ўсё ж распачаць крымінальную справу па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў работнікамі жодзінскай турмы.

Аднак, Пракуратуры разбірацца не прыйшлося, Следчы камітэт апынуўся хутчэй.

Нагадаем, у жніўні 2015 года 36-гадовы Алег Багданаў трапіў у п'яную бойку, за што ў канцы снежня 2015 года судом Ленінскага раёна Мінска быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію ўзмоцненага рэжыму.

Асаблівасць адбыцця пакарання Алега Багданава ў "Турме №8" г. Жодзіна заключалася ў тым, што да свайго зняволення ён стаяў на ўліку ў кардыялагічным цэнтры, рэгулярна праходзіў абследаванне, а ў 2014 годзе яму была зробленая тэрміновая аперацыя на сэрцы. Багданаў атрымаў III групу інваліднасці.

Раніцай 29 студзеня 2016 года, знаходзячыся ў ізалятары турэмнай бальніцы, Алег Багданаў памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці.

Перакананыя ў халатнасці медыцынскага персаналу турмы, бацькі асуджанага звярнуліся ў Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэта з заявай аб узбуджэньні крымінальнай справы па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медпрацаўнікамі Жодзінскай турмы №8, які тройчы на працягу гэтага года прымаў рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства