viasna on patreon

Актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага затрымалі за пікет за новыя свабодныя выбары

2016 2016-09-05T14:52:08+0300 2016-09-06T11:47:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski-kulakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі

Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі

Увечары 3 верасня актывісты Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі вырашылі правесці акцыю, каб напомніць грамадзянам пра тое, што выбары павінны быць сумленнымі. Яны збіраліся павесіць расцяжку з надпісам “За сумленныя і свабодныя выбары!” на мосце на кальцавой дарозе ля вуліцы Байкальскай у Мінску.

Як толькі Кулакоў і Вінярскі дасталі расцяжку, адразу з’явілася машына абласнога ДАІ. Каля 40 хвілін актывістаў пратрымалі ў машыне, пакуль не прыехалі міліцыянты, якія даставілі іх у РУУС Завадскога раёну. Там на актывістаў склалі пратакол аб адміністрыцыйным правапарушэнні па ч. 3. арт. 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыевстве) і пасля адпусцілі.

Калі Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі вярнуліся на вуліцу Байкальскую, каб забраць прыпаркаваны там аўтамабіль, да іх пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ Завадскога РУУС. Тыя запатрабавалі актывістаў прад'явіць дакументы, растлумачыўшы гэта тым, што ў іх існуюць падазрэнні, быццам машына Леаніда Кулакова ва ўгоне. Інспектары прапанавалі ім паехаць у РУУС, але актывісты адмовіліся. Потым адзін з супрацоўнікаў доўга размаўляў па тэлефоне з нейкім Андрэем, кансультуючыся, што далей рабіць з затрыманымі.

Адпусцілі Кулакова і Вінярскага толькі тады, калі тыя распавялі, што ўжо былі ў гэты дзень у РУУС Завадскога раёна і паказалі пратакол за акцыю на мосце, складзены некалькі гадзін таму. Перад тым, як уехаць, Леанід Кулакоў папрасіў інспектараў выбачыцца перад актывістамі, але яны адказалі, што ім няма за што выбачацца, бо ў іх такая праца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства