viasna on patreon

Міліцыя збівала людзей на фестывалі Lidbeer

2016 2016-09-05T13:03:53+0300 2016-09-05T13:20:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lidbeer_motolko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фестываль Lidbeer у Лідзе. Фота А. Матолька

Фестываль Lidbeer у Лідзе. Фота А. Матолька

3 верасня на фестывалі Lidbeer ў Лідзе блогер Антон Матолька стаў сведкам таго, як супрацоўнікі АМАПа збівалі маладых людзей пасля затрымання. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«На маіх вачах (г.зн. я сведка) на бэкстэйджы каля сцэны ў Лідзе супрацоўнікі МУС (АМАП) пасля затрымання парушальнікаў (незразумела за что), зацягнулі іх у палатку (аднаго з іх проста цягнулі рыўкамі за руку па зямлі). Пасля было выразна відаць, як хлопцаў, што ляжалі на зямлі (затрыманых) некалькі супрацоўнікаў МУС (АМАПа) пачалі штурхаць нагамі (біць)».

Anton Motolko

Антон Матолька звярнуўся да мужчыны ў акулярах, які стаяў каля палаткі і быў падобны на супрацоўніка выканкаму, з просьбай звярнуць увагу на дзеянні супрацоўнікаў МУС, якія парушаюць правілы прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

На гэта атрымаў адказ: "Ды што вы кажаце? Ніхто нікога там не б'е, сыходзіце адсюль".

Блогер папрасіў чалавека прадставіцца, мужчына назваўся Стасюкевічам Віталём Іванавічам - намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Ніхто не спрачаецца, затрымалі парушальнікаў, малайцы. Але біць ляжачых на вачах ва ўсіх - гэта ўжо зверхнахабства. У 2006 годзе, памятаю, падчас Плошчы проста адводзілі ў панадворак за Цэнтральным і там ужо, акуратна, па нырках, пакуль ніхто не бачыць. У 2016 - ляжачых і пры ўсіх. Брава, МУС, брава!», - абураецца Антон Матолька.


У сацыяльных сетках праваабаронцы запусцілі флэшмоб #БезПраваНаРасправу і заклікаюць надаць агалоску выпадкі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў:

«Давайце разам прабіваць сцяну маўчання, страху і беззаконня!», - кажуць праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства