viasna on patreon

Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу Рыгора Кастусёва, пакаранне за ўдзел у Дні Волі застаецца ў сіле

2016 2016-09-02T19:18:13+0300 2016-09-02T19:19:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastuseu-rygor-z-paperaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

У Мінскім гарадскім судзе 2 верасня адбыўся разгляд скаргі намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Суддзя Алег Зямцоў пакінуў у сіле рашэнне суда Савецкага раёна г. Мінска аб пакаранні Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.

Па словах Рыгора Кастусёва, суддзя Зямцоў зачытаў тэкст яго скаргі, а пасля выйшаў у дарадчы пакой. Праз пэўны час Алег Зямцоў вярнуўся і зачытаў пастанову аб тым, што рашэнне суда Савецкага раёна г. Мінска аб пакаранні штрафам Кастусёва паводле ч. 1 артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве застаецца ў сіле.

Саму пастанову Мінскага гарадскога суда Рыгор Кастусёў на рукі пакуль не атрымаў, яму паабяцалі выдаць яе пазней.

Палітык кажа, ён не згодны з пастановай суддзі Алега Зямцова і абавязкова будзе яе абскарджваць у вышэйстаячых судовых інстанцыях.

Нагадаем, што Рыгор Кастусёў 31 ліпеня накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суддзі суда Савецкага раёна г. Мінска Марыны Фёдаравай ад 21.07.2016 г. аб пакаранні яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь (420 рублёў) за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.

У скарзе палітык прасіў Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову і спыніць супраць яго адміністрацыйны працэс за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Таксама Кастусёў звяртаўся да суда з просьбай вынесці на адрас суддзі Фёдаравай М. А. прыватнае вызначэнне за прыняццё заведама неправасуднай пастановы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства