viasna on patreon

Конкурс на падтрымку супольных міні-праектаў беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў

2016 2016-09-02T12:32:48+0300 2016-09-02T12:34:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrh-belarus-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава пры экспертнай падтрымцы Цэнтра прававой трансфармацыі абвяшчае конкурс на падтрымку супольных міні-праектаў беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.

Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца ўзмацненне супрацоўніцтва праваабарончых арганізацый і ініцыятыў для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека і абароны ахвяр парушэнняў правоў чалавека, развіцця вяршэнства права і дэмакратыі, садзейнічання ўстойліваму развіццю ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі.

Задачы, на вырашэнне якіх павінны быць накіраваныя міні-праекты:

  • распрацоўка і рэалізацыя супольных праектаў дзвюх ці болей праваабарончых арганізацый і/або ініцыятыў;
  • развіццё супрацоўніцтва арганізацый на нацыянальным і мясцовым узроўнях;
  • развіццё і ўмацаванне мясцовых і рэгіянальных праваабарончых арганізацый і/або ініцыятыў.

Праект павінен быць пададзены і рэалізаваны дзвюма ці болей праваабарончымі арганізацыямі і/або ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі.

Удзел у конкурсе могуць прымаць зарэгістраваныя або незарэгістраваныя беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы.

Прыярытэтнымі з'яўляюцца заяўкі, пададзеныя рэгіянальнымі або мясцовымі арганізацыямі ці ініцыятывамі.

Праект можа прадугледжваць дзейнасць, накіраваную на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека, напрыклад:

  • стратэгічныя справы, накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства, судовай або адміністрацыйнай практыкі;
  • падрыхтоўка справаздачаў аб захаванні тых ці іншых правоў;
  • маніторынг парушэнняў тых ці іншых правоў;
  • рашэнне мясцовых праблемаў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека;
  • барацьба з дыскрымінацыяй і да т.п.

Прыярытэтнымі для падтрымкі з'яўляюцца праекты, якія маюць на мэце атрымаць доўгатэрміновыя пазітыўныя вынікі ці ўносяць станоўчыя змены ў агульную сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Не могуць прымаць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.

Прапанаваная праектная дзейнасць павінна адпавядаць мэтам і задачам дадзенага конкурсу.

Тэрміны правядзення праекта: да 9 месяцаў. Пачатак праекта з 1 студзеня 2017 года.

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекта;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • прыцягненне мясцовых праваабарончых арганізацый;
  • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.

Сума фінансавання міні-праекта - ад 1 000 да 4 000 еўра. Сродкі, якія прадастаўляюцца на рэалізацыю міні-праектаў, не могуць выкарыстоўвацца:

  • на закупку рухомай або нерухомай маёмасці;
  • на ажыццяўленне дзейнасці, не звязанай з прадстаўленым на конкурс праектам;
  • на вядзенне камерцыйнай або палітычнай дзейнасці;
  • на аказанне гуманітарнай і/або сацыяльнай дапамогі асобным асобам;
  • на аплату лячэння, адукацыі, адпачынку.
  • на аплату непрадбачаных выдаткаў.

Аб'ём выдаткаў на заробкі наёмных супрацоўнікаў не павінен перавышаць 30% бюджэту міні-праекта.

Фінансаванне можа прадастаўляцца як для новага, асобнага праекта, так і для часткі праекта, які ўжо ажыццяўляецца. Абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць сафінансавання з іншых крыніцаў у памеры не менш за 5% ад бюджэту праекта.

У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:

1) Запоўненую па прапанаванай форме заяўку;
2) Дэталёвы бюджэт па прапанаванай форме.

Будуць разгледжаныя толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць прыкладзенай форме i iншым умовам конкурсу.            

Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную скрыню shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 31 кастрычніка 2016 года з пазнакай "Заяўка на конкурс супольных праектаў".

Конкурсная прапанова можа быць пададзеная на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 30 лістапада 2016 года.

З пераможцамі конкурсу будуць заключаныя грантавыя пагадненні да 1 студзеня 2017 года. Пагадненнем будзе вызначаны парадак і тэрміны фінансавання, пры гэтым першы транш у пачатку рэалізацыі складзе 80%, другі транш пасля заканчэння праекта і справаздачнасці - 20%.

Калі Вам неабходная дапамога пры падрыхтоўцы праекта, тлумачэнне або ўдакладненне якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задачаў і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства