viasna on patreon

Смаргонь: кандыдат Адам Кавалько парушае парадак правядзення сустрэч з выбаршчыкамі

2016 2016-08-28T16:18:53+0300 2016-08-28T16:20:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalko-adam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адам Кавалько. Фота ostrovets.by

Адам Кавалько. Фота ostrovets.by

   Апошнія дзве сустрэчы з выбаршчыкамі ў Смаргоні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Адамам Кавалькам арганізаваны з парушэннем дзеючага заканадаўства. Так, на старонцы выбараў сайта Смаргонскага райвыканкама размешчаны графік сустрэч кандыдата. З яго вынікае, што на 24-га жніўня на 18-00 замоўлена сустрэча ў школе №7, але яна была праведзена ў гімназіі, дзе сустрэча на той дзень не планавалася. А вось на наступны дзень анансаваная на старонцы сайта сустрэча ў гэтай жа гімназіі на 18-00 праведзена была на паўгадзіны раней – з пачаткам ў 17-30. Праўда, у апошнім выпадку віна акруговай камісіі, якая дала недакладную інфармацыю пра час сустрэчы. 

   Незалежны назіральнік у Смаргонскай акруговай камісіі Алесь Дзергачоў звярнуўся ў камісію з патрабаваннем прыняць захады ў звязку з парушэннем кандыдатам парадку правядзення перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства