viasna on patreon

Аляксандр Дзяткоў напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі

2016 2016-08-23T09:01:54+0300 2016-08-23T09:03:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандр Дзяткоў разам з каардынатарам БХД Таісіяй Кабанчук і прадстаўніком АГП Алегам Жалновым 22 жніўня наведалі пракуратуру Бабруйску, дзе напісалі скаргу на дзеянні міліцыянтаў. Пра гэта паведамляе Прэсавая служба БХД.

Нагадаем, што 17 жніўня бабруйскія міліцыянты без тлумачэнняў выцягнулі са сваёй кватэры Аляксандра Дзяткова, завезлі яго ў аддзяленне, а потым у Жлобін, дзе выпусцілі.

Пры гэтым актывіста збівалі, абражалі і прымушалі сазнацца ў нібыты ўчыненым злачынстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства