viasna on patreon

Судовыя “выкрутасы” ў справе “ваяра” Валерыя Бычкоўскага

2016 2016-08-19T12:49:18+0300 2016-08-19T13:16:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bychkouski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Бычкоўскі.

Валерый Бычкоўскі.

Валерыя Бычкоўскага, аматара спартыўна-патрыятычных гульняў, 19 чэрвеня затрымалі з прымяненнем фізічнай сілы ў мінскім метро нібыта за адмову прайсці дагляд рэчаў. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) і пакінулі на ноч у аддзяленні міліцыі. Падрабязна пра затрыманне Бычкоўскага сайт ПЦ “Вясна” пісаў у артыкуле “Валер Бычкоўскі: “Затрымалі, склалі пратакол, скралі шэўроны”

23 ліпеня, суд Першамайскага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні Бычкоўскага штрафам у памеры 5 базавых велічынь. Гэтую пастанову Бычкоўскі абскардзіў у Мінскім гарадскім судзе.

На яго думку суд няправільна ўстанавіў статус супрацоўніка службы бяспекі метрапалітэна, бо метрапалітэн  не з’яўляецца дзяржаўным органам, арганізацыяй, якая валодае правам стварэння ваенізаванай аховы, у якой дапускаюцца асабісты дагляд, дагляд рэчаў і дакументаў супрацоўнікамі аховы. Адпаведна і непадпарадкаванне супрацоўніку СБ метрапалітэна не можа лічыцца правапарушэннем па арт. 23.4 КаАП.

Мінгарсуд, разгледзеўшы скаргу і матэрыялы справы, прыняў рашэнне прысуд Першамайскага суда на гэтай падставе адмяніць, а справу накіраваць на новы разгляд іншаму суддзі ў той жа суд.

16 жніўня пачаўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы. Суддзя ўстанавіла, што сапраўды з пратаколу незразумела, каму непадпарадкаваўся Бычкоўскі і пастанавіла вярнуць матэрыялы ў аддзел міліцыі метрапалітэна. Аднак вечарам таго ж дня Валерыю Бычкоўскаму патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі метрапалітэна і запрасіў у аддзяленне перапісаць пратакол. Бычкоўскі адмовіўся.

У выніку пратакол “перапісаўся” без прысутнасці Валерыя Бычкоўскага: у новым варыянце пазначана, што ён адмовіўся выконваць патрабаванні не інспектара службы бяспекі метрапалітэна, а супрацоўніка міліцыі.

19 жніўня суддзя суду Першамайскага раёна Настасся Рагачоўская вынесла пастанову прызнаць яго вінаватым  і на падставе арт. 23. 4 КаАП пакараць штрафам у памеры 5 базавых велічынь.

Недарэчныя і няўдалыя спробы апраўдаць грубае затрыманне Валерыя Бычкоўскага ў метро на станцыі “Усход” будуць паўторна абскарджаныя ў Мінскім гарадскім судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства