viasna on patreon

Актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык хоча правесці мітынг пад лозунгам SOS

2016 2016-08-19T10:39:55+0300 2016-08-19T10:40:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-kashulia.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

16 жніўня баранавіцкі актывіст Рыгор Грык падаў у гарвыканкам заяўку на правядзенне мітынгу. Мерапрыемствам з лозунгам “SOS” Рыгор Грык мае намер выказаць пратэст супраць «знішчэння ўладаю дзяржаўнасці і незалежнасці Рэспублікі Беларусь". Як паведамляе intex-press.by, мерапрыемства актывіст плануе правесці 3 верасня.

 - Наш народ, напэўна, ужо забыўся, што ёсць Канстытуцыя, - кажа Рыгор Грык. - Які артыкул ні адчыні, амаль кожны парушаецца.

Зараз Рыгор Грык чакае адказ з гарвыканкаму. Калі мерапрыемства дазволяць, усе выдаткі па правядзенні мітынгу арганізатар возьме на сябе. Як адзначана ў заяве, выкарыстоўваць піратэхнічныя сродкі і адкрыты агонь на мітынгу Рыгор Грык не плануе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства