viasna on patreon

Пачынаюцца суды за акцыю ў Дзень Незалежнасці ў Мінску

2016 2016-08-18T08:33:19+0300 2016-08-18T08:34:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2016-07-27-action-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя на Дзень Незалежнасці 27 ліпеня ў Мінску.

Акцыя на Дзень Незалежнасці 27 ліпеня ў Мінску.

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыі на Дзень Незалежнасці 27 ліпеня ў Мінску. Сёння суд Фрунзенскага раёна Мінска ў 16 гадзін пачне разгляд справы па абвінавачванні актывіста ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ).

Адміністрацыйная справа актывіста Леаніда Кулакова за ўдзел у гэтай жа акцыі будзе разглядацца 22 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Пачатак ў 15-00.

27 ліпеня  на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінску грамадскае абʼяднанне «Малады фронт» правяло акцыю, прысвечаную 26-й гадавіне прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

Праз 20 хвілін пасля пачатку акцыі на плошчу прыехала палівальная машына, кіроўца якой пачаў з шланга паліваць кветкі, якія віселі ў вазонах на ліхтарах уздоўж праспекта, перыядычна абліваючы вадой актывістаў. Гэта працягвалася каля 10 хвілін.

За акцыяй назіралі шматлікія працаўнікі праваахоўных органаў у цывільным на чале з намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму Максімам Грышчанкам. На пачатку акцыі на плошчы быў і начальнік ГУУС Аляксандр Барсукоў.  Супрацоўнікі міліцыі пры гэтам складалі пратаколы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства