viasna on patreon

Максіма Вінярскага будуць судзіць за акцыю салідарнасці з Паліенкам

2016 2016-08-09T08:59:56+0300 2016-08-09T09:01:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-2017-07-17-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам  каля сцен следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага

Акцыя салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам каля сцен следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі атрымаў чарговае СМС-паведамленне з суда Маскоўскага раёна Менска. Актывіст напісаў у сваім фэйсбуку наступнае:

Ну што, тым часам я атрымаў запрашэнне на чарговы судовы фарс, за акцыю салідарнасці з Дымок Напримеров: "Суд Московского района г.Минска извещает Maksim Viniarski (Винярский М.А.) о необходимости явки в качестве лица, в отношении которого ведется административный процесс по делу ч. 3 ст. 23.34 КоАП к 9:15 10 августа 2016. Кабинет 135. Контактный телефон 277 02 10. Явка обязательна." Я не спадзяюся на нейкую "справядлівасць" - тым больш што асоба грамадзянкі Матыль і асаблівасці яе проціпраўнай дзейнасці ўсім вядомы, але лічу неабходным прыйсці каб чарговы раз нагадаць пра Дзмітрыя Паліенка і пра тое, што ў нашай краіне нажаль зноў ёсць палітвязні...

Maksim Viniarski

 Акцыя салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам адбылася каля сцен следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе ўтрымліваецца пад вартай у чаканні суду актывіст.

 Акцыя салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам  каля сцен следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага

 Акцыя салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам  каля сцен следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага

29 красавіка на экалагічнай акцыі «Крытычная маса» Паліенка і яшчэ 5 чалавек былі жорстка затрыманыя АМАПаўцамі і збітыя. Пазней супраць двух затрыманых была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК РБ — «Гвалт ці пагроза гвалту супраць супрацоўнікаў міліцыі» — нібыта аднаму з ДАІшнікаў Дымок парваў куртку. Аднаго падазронага – Стаса Канавалава, выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, Дзмітрыя ж накіравалі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ён зараз чакае суда. Ён стойка пераносіць турэмныя выпрабаванні, не прызнае сваю віну і здавацца не збіраецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства