viasna on patreon

Арганізатара мітынга прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Баранавічах, асудзілі ў Барысаве

2016 2016-08-05T11:17:01+0300 2016-08-31T15:11:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abramovicz..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info

Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info

Суддзя суда горада Барысава і Барысаўскага раёна Сяргей Герасімовіч пачаў судовае паседжанне 4 жніўня а 15-й гадзіне са скандалу. Ён выдаліў з судовай залы рэдактара і выдаўца незалежнай газеты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса. Быццам гэты дзеяч сродкаў масавай інфармацыі парушаў працэсуальны парадак правядзення слуханняў па адміністрацыйнай справе паводле артыкула 23.34 КоАП РБ ў адносінах да арганізатара баранавічскага мітынга Алеся Абрамовіча. Спадар Букас віны сваёй не прызнаў і зрабіў запіс у Кніге заўваг і прапаноў Барысаўскага суда з нагоды супрацьзаконных, на яго думку, паводзінаў Сяргея Герасімовіча. Зараз, на працягу месяца, мясцовае судовае кіраўніцтва павінна даць пісьмовы адказ рэдактару «БН» з нагоды яго скаргі.

Старшыню Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і сябра аргкамітэта па стварэнні незалежнага прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць» Алеся Абрамовіча суд прызнаў цалкам вінаватым у правядзенні несанкцыяванай пратэстнай акцыі ў Баранавічах 5 чэрвеня. Сацыял-дэмакрату прысудзілі сорак базавых вялічынь штрафу паводле часткі 3 артыкула 23.34 КоАП РБ. Гэта складае 840 дэнамінаваных рублёў ці 8 міліёнаў 400 тысяч старых рублёў.  

Агульная сума накладзеных на Алеся Абрамовіча спагнанняў і штрафаў за удзел у лютаўскіх і сакавіцкіх прадпрымальніцкіх мітынгах пратэста ў Мінску, а таксама за арганізацыю падобных мерапрыемстваў вясной і летам бягучага года у Барысаве, Жодзіне, Маладзечна, Баранавічах і Воршы склала 217 базавых вялічынь альбо 45 міліёнаў 570 тысяч недэнамінаваных рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства