viasna on patreon

Супрацоўнікі міліцыі парушылі парадак затрымання, але вінаватай засталася Марыя Рымар

2016 2016-08-05T08:52:00+0300 2016-08-05T11:43:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymar-maryna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рымар. Фота Радыё Свабода.

Марыя Рымар. Фота Радыё Свабода.

У судзе Кастрычніцкага раёна Менска 4 жніўня завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы расійскай праваабаронцы Марыі Рымар, якую вінавацяць у непадпарадкаванні службовай асобе (арт 23.4 КаАП).

Жанчына 7 ліпеня цікавілася ў памежнікаў ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», на якой падставе праводзіцца дадатковы асабісты дагляд, папрасіла пацвердзіць абгрунтаванасць надгляду, спрабуючы адвесці ад сябе рукі, сказала - не чапайце мяне, траціл - там, і паказала на рэчы, якія прайшлі праверку.

Пасля пачатку судовага паседжання, Рымар прадаставіла свае каментары адносна прад'яўленых ёй абвінавачанняў, у якіх яна акцэнтавала ўвагу на тым, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не прадставіліся, не прадаставілі пратакол затрымання, не патлумачылі прычын затрымання альбо падстаў, па якіх яна павінна была прайсці ў іншае памяшканне для дачы тлумачэнняў. Да яе была ўжытая фізічная сіла, парушаная працэдура затрыманьня, што супярэчыць арт.110 КПК Беларусі і арт.23 і ст.10.6 Закона «Аб УУС».

Марыя Рымар даводзіла тое, што адчувала ціск на сябе, але ніяк не адчувала сябе затрыманай. Адзначыла, што вяла сябе эмацыйна і лічыць, што дзейнічала ў рамках самаабароны, бо супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся і яна падсвядома адчула небяспеку. Відэа з камеры супрацоўніцы аэрапорта Сабіры ў якасці доказаў не прызналі, бо на іх не выявілі інфармацыі, якая даказвае альбо не даказвае віну Рымар.

Відэа было прадстаўлена да прагляду судом за зачыненымі дзвярыма. Марыя на папярэдніх слуханнях хадайнічала аб праглядзе відэа з усіх камер сектара F, а таксама з залы чакання. РУП «Мінскі нацыянальны аэрапорт» адмовіў у выдачы падобнага матэрыялу. Далей суддзя Віталь Сямёнаў выдаліўся на 1,5 гадзіны для прыняцця рашэння, пасля чаго быў абвешчаны прысуд: нягледзячы на тое, што супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі з парушэннем парадку затрымання, іх дзеянні былі прызнаныя законнымі, а Марыя Рымар будзе павінна выплаціць штраф у памеры 25 базавых велічынь (525 дэнамінаваных беларускіх рублёў). Рашэнне суда яна збіраецца абскардзіць у адпаведным парадку.

Марыя Рымар была затрыманая ў менскім аэрапорце 7 ліпеня па падазрэнні ў «заведама ілжывым паведамленне аб небяспецы». Паводле артыкула 340 Крымінальнага кодэксу Беларусі ёй можа пагражаць да 5 гадоў турмы. 18 ліпеня Рымар вызвалілі з СІЗА, дзе яна ўтрымлівалася пад час следства, пад заклад.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства