viasna on patreon

У трэцюю гадавіну смерці ў СІЗА Ігара Пцічкіна, маці паведамілі, што справа перададзеная ў суд

2016 2016-08-04T13:27:06+0300 2016-08-04T13:27:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pcichkin-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пцічкін

Ігар Пцічкін

4 жніўня спаўняецца 3 гады з дня трагічнай смерці ў Мінскім СІЗА№1 жыхара Мінска Ігара Пцічкіна. Роўна столькі часу спатрэбілася ягонай маці Жане Пцічкінай, каб з дапамогаю праваабаронцаў “Вясны” дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

Характэрна, што менавіта сёння маці паведамілі аб тым, што крымінальная справа нарэшце перададзеная ў суд.

У траўні 2016 года Жана Пцічкіна, не пагадзіўшыся з пастановай Следчага камітэта аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, узбуджанай па факце смерці сына, звярнулася ў Генеральную пракуратуру, які адмяніў рашэнне СК і прыняў справу да разгляду. Раследаванне завяршылася ў сярэдзіне ліпеня.

Мінчук Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 года праз некалькі дзён адсідкі на "Валадарцы", дзе адбываў 3 месяцы арышту за тое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. Адміністрацыя ізалятару заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, аднак сваякі знайшлі на целе сінякі і сляды пашкоджанняў і дамагліся ўзбуджэння крымінальнай справы, якая некалькі разоў прыпынялася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства