viasna on patreon

Справа “ваяра” Валерыя Бычкоўскага накіраваная на новы разгляд

2016 2016-08-04T09:13:40+0300 2016-08-04T09:14:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mingarsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскі гарадскі суд 2 жніўня разгледзеў скаргу Валерыя Бычкоўскага, аматара спартыўна-патрыятычных гульняў, якога 19 чэрвеня затрымалі з прымяненнім фізічнай сілы ў менскім метро нібыта за адмову прайсці дагляд рэчаў. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) і пакінулі на ноч у аддзяленні міліцыі. Падрабязна пра затрыманне Бычкоўскага сайт ПЦ “Вясна” пісаў у артыкуле “Валер Бычкоўскі: “Затрымалі, склалі пратакол, скралі шэўроны”

Затым, 23 ліпеня, суд Першамайскага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні Бычкоўскага штрафам у памеры 3 базавыя велічыні. Гэтую пастанову Бычкоўскі абскардзіў.

Менгарсуд, разгледзеўшы скаргу і матэрыялы справы, прыняў рашэнне прысуд Першамайскага суда адмяніць, а справу накіраваць на новы разгляд іншаму суддзі ў той жа суд.

Дарэчы, шэўроны з “Пагоняй” і нашыўкі клуба СПК “Ваяр”, якія таемным чынам “зніклі” з рэчаў Бычкоўскага ў аддзяленні міліцыя, так і не знайшліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства