viasna on patreon

Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае неадкладна расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета

2016 2016-08-01T10:12:21+0300 2016-08-01T11:35:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharamet-pavel.jpg
Павел Шарамет. Фота Радыё Свабода.

Павел Шарамет. Фота Радыё Свабода.

Журналіст Павел Шарамет быў забіты ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля ў Кіеве 20 ліпеня 2016 г. Яго забойства звярнула ўвагу грамадства на тое, у якой складанай сітуацыі працуюць журналісты.

Ане Тусвік Бондэ, рэгіянальны менеджар па Усходняй Еўропе і Каўказскім рэгіёне нарвежскага фонда “Дома правоў чалавека”, заклікала ўкраінскія ўлады неадкладна расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета.

З 1 да 20 ліпеня 2016 года, ва Украіне быў зафіксаваны 41 замах на журналістаў ва Украіне, паводле інфармацыі міжнароднага праекта “Mapping media freedom”. Украінская ўдзельніца праекта Таццяна Пячончык, кіраўніца Цэнтра правоў чалавека, падкрэслівае: атмасфера беспакаранасці, якая пануе на сёння ва Украіне, толькі распальвае агрэсію супраць журналістаў. Яна параўноўвае гэтае забойтсва з забойствам Юрыя Гангадзэ ў 2000-м годзе. “Выканаўцы забойства Гангадзэ – у турме, але замоўцы змаглі пазбегнуць адказнасці, бо раследаванне не змагло выявіць іх і пакараць. Такая беспакаранасць будзе далей распальваць злачынствы і гвалт супраць журналістаў”.

“Індэкс цэнзуры” пералічвае выпадкі замахаў на журналістаў ва Украіне. Па падліках экспертаў, адно з трох парушэнняў адбываецца ў Кіеве, і адно з трох парушэнняў адбываецца з-за дзеянняў прадстаўнікоў улады. Апроч таго, узрасла колькасць перададзеных у суд спраў, звязаных з парушэннямі правоў журналістаў: у мінулым годзе іх было 11, у гэтым годзе – ужо 12.

Таццяна Пячончык звяртае ўвагу на публікацыю на сайце “Міратворца” спісу журналістаў з асабістымі дадзенымі, акрэдытаваных у Данецку і Луганску, якіх сайт назваў саўдзельнікамі тэрарыстаў. Гэтае ачарненне прывяло да таго, што многія журналісты сталі атрымоўваць пагрозы праз емэйлы і тэлефонныя званкі. Менавіта ў маі адбылася найбольшая колькасць фізічных замахаў на жураналістаў – у Кіеве, Херсоне, Марыупалі, Мікалаеве, Запарожжы, Харкаве, Марганцы, Зорным.

13 чэрвеня журналісты ў Бердзянску звярталіся да пракуратуры з калектыўным лістом, пасля замахаў на аператараў тэлеканала “Юг” людзей у камуфляжнай форме са сцягамі “Арміі годнасці”. 2 чэрвеня лідар арганізацыі Віталь Аляшко намякаў у сацсетках на тое, што з Бердзянскім тэлеканалам можа здарыцца тое ж самае, што і з тэлеканалам “Інтэр” у Кіеве”: 2 чэрвеня невядомыя ў масках здзейснілі падпал каля ўвахода ў офіс канала.

Шарамет быў вядомым журналістам. Ён дапамог стварыць некалькі незалежных СМІ ў Беларусі, а таксама адкрыта крытыкаваў прэзідэнта Лукашэнку і беларускія ўлады. Ён быў зняволены ў Беларусі на працягу трох месяцаў у 1997 г. У 1998 годзе ён пераехаў у Маскву, працаваў у якасці журналіста да пераезду ва Украіну ў 2011 годзе. Ён працаваў у якасці журналіста незалежнага інфармацыйнага сайта "Украінская праўда" і ў якасці вядучага на радыё "Весці". Ён асвятляў палітычныя падзеі ва Украіне, Расіі і Беларусі.

Таццяна Рэвяка, прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, заявіла: "Яго чалавечая і прафесійная прынцыповасць, бескампраміснасць і уплывовасць сталі прычынай таго, што ён тады патрапіў у турму і чаму ён абраў цяжкі шлях абараны свабоды слова ў Расіі, і чаму ён пакінуў яркі след ва ўкраінскай журналістыцы".

Беларускі ДПЧ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства