viasna on patreon

Рыгор Кастусёў абскарджвае пакаранне за ўдзел у святкаванні Дня Волі

2016 2016-08-01T09:19:17+0300 2016-08-01T09:19:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasruseu-rygor-trymae-skargu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 31 ліпеня накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суддзі суда Савецкага раёна г. Мінска Марыны Фёдаравай ад 21.07.2016 г. аб пакаранні яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.

Палітык просіць Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову суддзі М. Фёдаравай па адміністрацыйнай справе па ч. 1 арт. 23.24 КаАП і спыніць супраць яго адміністрацыйны працэс за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Таксама Кастусёў звяртаецца да суда з просьбай вынесці на адрас суддзі Фёдаравай М. А. прыватнае вызначэнне за прыняццё заведама неправасуднай пастановы.

У скарзе Рыгор Кастусёў падрабязна і аргументавана даводзіць, што ён не дапускаў ніякіх парушэнняў беларускага заканадаўства падчас адзначэння Дня Волі 25 сакавіка ў Мінску. Святкаванне Дня Волі ажыццяўлялася з дазволу Мінскага гарвыканкама, і Рыгор Кастусёў, які быў адным з арганізатараў акцыі, прыводзіць доказы, што мерапрыемства прайшло арганізавана і без  усялякіх эксцэсаў.

Нагадаем, што суд Савецкага раёна Мінска 21 ліпеня пакараў намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка паводле ч. 1 артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Раней суддзя суда Савецкага раёна Мінска Наталля Драчова ўжо карала Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 30 базавых велічынь за удзел “у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” паводле артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за адзначэнне Дня Волі 25 сакавіка ў гэтым годзе.

Тады Рыгор Кастусёў не пагадзіўся з прысудам суда Савецкага раёна Мінска і абскардзіў яго рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе.

 17 чэрвеня 2016 г. суддзя Мінскага гарадскога суда Валерый Камісараў скасаваў рашэнне аб пакаранні Рыгора Кастусёва штрафам з-за шматлікіх памылак, дапушчаных пры складанні пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні і падчас судовага пасяджэння ў судзе Савецкага раёна. Адміністрацыйная справа ў адносінах Кастусёва, згодна рашэння Мінскага гарадскога суда, была накіраваная на новы разгляд у суд Савецкага раёна да іншага суддзі.

Нягледзячы на тое, што святкаванне Дня Волі ў сакавіку гэтага года ажыццяўлялася з дазволу Мінскага гарвыканкама, шэраг удзельнікаў мерапрыемства былі пакараныя штрафамі за ўдзел у “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства