viasna on patreon

Ад Ніны Багінскай патрабуюць тэрмінова вызваліць лецішча, якое дзяржава адабрала за штрафы

2016 2016-07-28T15:19:45+0300 2016-07-28T16:36:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baginskaia-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская

Ніна Багінская

Актывістку Ніну Багінскую судовыя выканаўцы прымушаюць вызваліць садовы домік ў кааператыве “Геолаг-СМ” (вёска Дамашаны), які быў ў траўні арыштаваны за-за нясплаты штрафаў, накладзеных пастановамі судоў. Прычым, тэрмін да якога Багінская абавязаная вызваліць арыштаванае раней лецішча ад асабістых рэчаў, завяршаецца 29 ліпеня. Менавіта ліст такога зместу “Аб вызваленні памяшкання” атрымала нядаўна Ніна Багінская з аддзела прымусовага выканання Смалявіцкага раёна.

У рамках выканання пастановы аб здзяйсненні асобнага вытворчага дзеяння аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінская шчэ ў траўні з кватэры актывісткі ў Мінску судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі, а таксама  наклалі арышт на дачныя ўчасткі. І вось чарга дайшла да канфіскацыі першага з іх.

Ліст аб вызваленні канфіскаванага памяшкання  Ніны Багінскай.

Дамок ужо паспелі ацаніць у КУП “Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі” на суму 10 000 рублёў (сто мільёнаў да дэнамінацыі). Гэтыя грошы, пасля продажу “з малатка” лецішча, дзяржава пусціць на пагашэння штрафаў, якіх у Багінскай на сённяшні сабралася амаль 75 мільёнаў рублёў. А што далей, няўжо чарга дойдзе і да апошняга дачнага ўчастка? І гэта пры тым, што частка пенсіі актывісткі штомесяц таксама ідзе на пагашэнне судовых штрафаў.

На свае пратэсты ў пракуратуры і заявы ў суды Багінская атрымлівае фармальныя адпіскі, аднак працягвае адстойваць свае парушаныя правы. Ніна Багінская прынцыпова адмаўляецца сплочваць штрафы па пастановах судоў за ўдзел у розных акцыях і пікетах, паколькі лічыць, што штучныя забароны ўладаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў – антыканстытуцыйныя па-сутнасці і парушаюць яе права на мірныя сходы.

Ніна Багінская — удзельніца многіх вулічных акцый, на якіх яна нязменна ўдзельнічае з бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства