viasna on patreon

Гродзенскі назіральнік падаў скаргу з нагоды тэндэнцыйнай публікацыі ў газеце “Перспектива”

2016 2016-07-24T09:00:29+0300 2016-07-24T09:01:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/perspektiva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскі незалежны назіральнік на выбарах Віктар Сазонаў падаў скаргу ў Гродзенскую абласную тэрытарыяльную камісію. Прычынай для скаргі стала публікацыя ў Гродзенскай дзяржаўнай рэгіянальнай газеце “Перспектива”.

  У нумары 54 ад 20 ліпеня 2016 года газеты “Перспектива” на старонках 3 і 7 у рубрыцы “Мнение” размешчаны артыкул журналіста Вадзіма Ялфімава «Кто идёт?», у якім аўтар дзеліцца сваім асабістым меркаваннем наконт бягучай выбарчай кампаніі, а таксама робіць высновы пра вынікі выбараў і рэакцыю яшчэ нават не зарэгістраваных кандыдатаў. Так, у артыкуле сказана (апошні абзац, старонкі 7): “…Впрочем, найдутся, как всегда, и такие из них, кто свой проигрыш опять спишут на пресловутый административный ресурс…».

   Незалежны назіральнік лічыць такія выказванні недапушчальнымі для размяшчэння ў афіцыйных дзяржаўных газетах, якія інфармуюць грамадзян пра хаду бягучай выбарчай кампаніі. У пастанове ЦВК № 22 прадугледжаны пералік пытанняў, якія павінны публікаваць мясцовыя газеты падчас выбарчай кампаніі. Дадатковая інфармацыя пра выбарчую кампанію, у адпаведнасці з пунктам 4 вышэйназванай пастановы публікуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Публікацыя артыкула Вадзіма Ялфімава парушае нормы вышэйназванай пастановы ЦВК № 22, бо акрэслівае думку аўтара, якая ёсць зневажальнай у дачыненні да пэўнай катэгорыі будучых кандыдатаў. Аўтар ужо сцвярджае, што некаторыя кандыдаты, якіх яшчэ няма, бо не адбыўся этап іх рэгістрацыі, будуць пры пройгрышы рабіць нейкія дзеянні.

   Таксама парушаюцца прынцыпы выбарчага заканадаўства, у прыватнасці артыкул 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае, што сродкі масавай інфармацыі асвячаюць падрыхтоўку і правядзенне выбараў аб’ектыўна.

   Віктар Сазонаў просіць Гродзенскую ТВК вынесці папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння выбарчага заканадаўства рэдакцыі Гродзенскай рэгіянальнай газеты “Перспектива” і аўтару артыкула Вадзіму Ялфімаву, з патрабаваннем размяшчэння ў наступным нумары газеты іншага артыкула з указаннем на некарэктнасць некаторых выказванняў з артыкула “Кто идёт?”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства