viasna on patreon

Зэльва: збор подпісаў дзеючай дэпутаткі асвятляецца ў мясцовай прэсе, пікеты яе апанента – не

2016 2016-07-14T23:46:38+0300 2016-07-14T23:47:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zelva0shega-zbor-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет па збору подпісаў у падтрымку Івана Шэгі ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна

Пікет па збору подпісаў у падтрымку Івана Шэгі ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна

Пад праліўным дажджом сябры ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Івана Шэгу (Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл) збіралі подпісы ў вёска Елка Зэльвенскага раёна. Нягледзячы на дождж, жыхары вёскі Елка і суседняй вёскі Казловічы з ахвотай падыходзілі да пікету і ставілі свае подпісы за вядомага не толькі на Слонімшчыне, але і на Зэльвеншчыне доктара Івана Шэгу.

Пікет па збору подпісаў у падтрымку Івана Шэгі ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна

Нядаўна ў мясцовым Доме культуры адбывалася сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Алай Сопікавай, якая зноў вылучаецца кандыдатам у дэпутаты. У Елцы быў наладжаны і пікет па зборы подпісаў за яе. Дарэчы, адзін вясковец прынёс паказаць пікетоўшчыкам выразку са слонімскай раённай газеты “Слонімскі веснік” за 12 верасня 2012 года, дзе ў яе праграме было запісана, што яна, Сопікава, будзе выступаць “за сохранение действующего пенсионного возраста”. “Але яна свае абяцанні не выканала”, -- сказаў мужчына.

Вытрымка з праграмы Алы Сопікавай 2012 года

Зэльвенская раённая газета “Праца” на сваіх старонках і на сайце ужо апублікавала некалькі матэрыялаў пра сустрэчы Алы Сопікавай з выбаршчыкамі на Зэльвеншчыне і пра яе пікеты па зборы подпісаў. А вось пра пікеты Івана Шэгі на зэльвенскай зямлі пакуль не было апублікавана ані слова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства