viasna on patreon

Міліцыянты не змаглі раскрыць крадзеж, які адбыўся на тэрыторыі Цэнтральнага РУУС

2016 2016-07-11T08:58:42+0300 2016-07-11T08:59:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/0010000-1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
2016.06.20. 10:52. Аўтамабіль Кулакова, заязджае на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС - ззаду развіваецца бел-чырвона-белы сцяг

2016.06.20. 10:52. Аўтамабіль Кулакова, заязджае на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС - ззаду развіваецца бел-чырвона-белы сцяг

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў адказ па факце крадзяжу ў яго маёмасці 20 чэрвеня на тэрыторыі Цэнтральнага РУУС горада Мінска.

Нагадаем, Леанід Кулакоў прыняў удзел у акцыі «Арт сядзiба» - «БЧБмабiль» (актывісты бясплатна раздаюць камплекты бел-чырвона-белых аўтамабільных сцяжкоў і просяць дасылаць фота з замацаванымі сцягамі на аўтамабілі ў абмен на сувеніры). На машыне Кулакова, які працуе таксістам, былі замацаваныя 2 такіх сцягі. 20 чэрвеня яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ за бел-чырвона-белыя сцягі і запатрабавалі прайсці ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.

Адказ Леаніду Кулакову з Цэнтральнага РУУС Мінска.

На відэа, зробленым відэарэгістратарам з аўтамабіля Кулакова, відаць, як ён заязджае на стаянку каля будынка міліцыі, а ў заднім вакне бачна, як развіваецца сцяг. Аднак у той час, пакуль ён быў выкліканы для гутаркі, сцягі былі выкрадзеныя.

 2016.06.20. 10:52. Аўтамабіль Кулакова, заязджае на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС - ззаду развіваецца бел-чырвона-белы сцяг

 2016.06.20. 14:17. Міліцэйскае начальства праводзіць

Можна, вядома, толькі здагадвацца, хто менавіта адважыўся на падобны ўчынак - зняць сцягі з аўтамабіля таксі, які стаяў прама на тэрыторыі ўпраўлення ўнутраных спраў - не звяртаючы ўвагі не толькі на відэакамеры РУУС, але і на уключаны відэарэгістратар ў машыне самага Кулакова. Тады пацярпелы спрабаваў разабрацца па гарачых слядах, звяртаўся да работнікаў міліцыі з патрабаваннем зняць адбіткі пальцаў і прагледзець запісы з відэакамер - бо ўся тэрыторыя кантралюецца. Тады на яго патрабаванні прыйшлі міліцэйскія начальнікі, працаваў эксперт, якая заявіла што «на пластмасе адбіткі пальцаў не застаюцца". Пасля чаго Кулакоў напісаў заяву. Актывіст так пракаментаваў адказ нашаму сайту:

 «Я напісаў заяву аб крадзяжы, машына стаяла на тэрыторыі РУУС - пад камерай відэаназірання. Але, сёння атрымаў адказ, і ён, на жаль, быў прадказальны: «Устанавіць асобу, якая выкрала сцягі з Вашага аўтамабіля, не прадставілася магчымым» - на падставе гэтага яны спынілі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні».

Леанід Кулакоў мае намер абскардзіць гэтае рашэнне.

У нас ёсць магчымасць апублікаваць некаторыя кадры з відэарэгістратара пацярпелага, у надзеі, што вартавыя парадку ўспомняць, што ў іх таксама ёсьць відэакамеры, якія здымалі момант крадзяжу.

Выходзіць, што беларуская міліцыя апынулася не ў стане раскрыць крадзеж, якая адбылася сярод белага дня проста на тэрыторыі РУУС пад усталяванымі там відэакамерамі. Хто ж, усё-ткі, выкраў гэтыя сцягі?

Беларускі дакументацыйны цэнтр

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства