viasna on patreon

Як пісаць пра суд? Другі трэнінг для журналістаў ад Lawtrend

2016 2016-07-07T13:01:50+0300 2016-07-07T13:11:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend запрашае журналістаў (фрылансераў, штатнікаў, блогераў, студэнтаў журфака) прыняць удзел у двухдзённым трэнінгу па судовай журналістыцы, які пройдзе 16-17 ліпеня 2016 года ў Мінску.

Пад кіраўніцтвам экспертаў - вопытных юрыстаў і журналістаў - удзельнікі атрымаюць навыкі і веды, неабходныя для якаснага і кампетэнтнага рэпартажу з судовай залі:

  • прысутнасць у зале суда;
  • правы і абавязкі журналіста падчас судовага працэсу; як адстаяць сваё права на прысутнасць у судовым пасяджэнні;
  • разуменне логікі судовага працэсу, адрозненне паміж відамі працэсу, юрыдычны гласарый журналіста;
  • як атрымаць інфармацыю аб рэзанансных судовых пасяджэннях, закрытых для публікі;
  • стандарты адпраўлення правасуддзя і правы чалавека - на што звярнуць увагу падчас працэсу;
  • прафесійная этыка пры асвятленні судовых працэсаў;
  • алгарытм узаемадзеяння паміж журналістам і адміністрацыяй суда;
  • спецыфіка выязных судовых пасяджэнняў.

Удзельнікам будуць прапанаваныя матэрыялы па судовай журналістыцы, распрацаваныя экспертамі Lawtrend, а таксама кансультацыі па практычных пытаннях.

Удзел у семінары бясплатны. Для іншагародніх прадугледжана кампенсацыя праезду. У выключных выпадках арганізатары таксама могуць разгледзець магчымасць прадастаўлення жылля на ноч з 16 на 17 ліпеня.

Семінар пройдзе з 10.00 да 18.00 16-17 ліпеня 2016 года. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету. Перавага будзе аддавацца больш раннім заяўкам.

Ўсім зарэгістраваным удзельнікам будзе высланая дадатковая лагістычная інфармацыя і адукацыйныя матэрыялы.

Адрас для камунікацыі: infolawtrend@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства