viasna on patreon

Подпісы за вылучэнне кандыдатаў забаронена збіраць на самай вялікай плошчы краіны – віцебскай плошчы Перамогі

2016 2016-07-01T11:38:57+0300 2016-07-01T11:39:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-ploshcha-peramogi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Плошчы Перамогі - самая вялікая  не толькі ў горадзе, але і ва ўсёй Беларусі, да таго ж практычна пустая:  толькі зрэдку  тут праводзяцца гарадскія мерапрыемствы. У астатні час на тэрыторыі  ў   некалькі гектараў арганізаваны хіба толькі пракат дзіцячых электрамабіляў.

Рашэнне пра тое, што плошча Перамогі  ўвайшла ў пералік месцаў, дзе забаронена ладзіць пікеты па зборы подпісаў, прыняў 27 чэрвеня Віцебскі гарвыканкам.  Варта зазначыць, што забарона збіраць подпісы ў гэтым месцы бывае перманентнай:  то яна ёсць, то яе няма. Таму цяжка  сказаць, чым кіруюцца чыноўнікі, калі забараняюць ці дазваляюць  арганізоўваць пікеты ў гэтым месцы – на плошчы, якая і стваралася дзеля правязення публічна-масавых мерапрыемстваў. Менавіта такім чынам чыноўнікі тлумачылі неабходнасць вырубкі дрэваў і знішчэння зялёнай зоны падчас рэканструкцыі  плошчы, абноўлены выгляд якой дагэтуль выклікае абурэнне гараджан.

Што да астатняга зместу рашэння гарвыканкама № 862, то яно тыповае. Як і шмат якіх іншых рэгіёнах вобласці, забаронена ладзіць пікеты па зборы подпісаў бліжэй як у 20-ці метрах ад будынкаў райвыканкамаў, райаддзелаў і віцебскай абласной управы міліцыі, трох раённых судоў, гарадской і абласной пракуратуры  і абласнога ўпраўлення КДБ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства