viasna on patreon

Менгарсуд адмяніў штраф Анатолю Шумчанку

2016 2016-06-29T11:50:45+0300 2016-06-29T11:50:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shumchanka-4.jpg
Анатоль Шумчанка.

Анатоль Шумчанка.

Менскі гарадскі суд 28 чэрвеня адмяніў штраф старшыні РГА „Перспектыва” Анатолю Шумчанку за ўдзел у акцыі на Дзень Волі і накіраваў справу на разгляд іншым суддзёй у раённы суд.

Такое рашэнне прыняў суддзя Валерый Камісараў, паведаміў БелаПАН Шумчанка. Лідар прадпрымальніцкага аб’яднання абскардзіў штраф у 30 базавых велічынь (6,3 млн. рублёў), прызначаны яму 24 мая судом Савецкага раёна Менска за ўдзел у акцыі 25 сакавіка. Паводле слоў Шумчанкі, рашэнне адмененае з-за працэсуальных парушэнняў, у прыватнасці прызнанае парушэнне яго права на абарону, бо па пошце позва ў суд была атрыманая 25 траўня, а пасяджэнне адбылося днём раней. Акрамя таго, Шумчанка не атрымаў копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

«Я нічога не парушаў, прыйшоў на месца збору санкцыянаванага мерапрыемства. Убачылі знаёмы твар, вырашылі скласці пратакол — іншага тлумачэння ў мяне няма”, — адзначыў ён.

Нагадаем, 17 мая Менгарсуд таксама адмяніў рашэнне суда Савецкага раёна сталіцы, які прызнаў намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 25 сакавіка з нагоды Дня Волі. Яго адміністрацыйная справа будзе перагледжаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства