viasna on patreon

ART як адказ на сучасныя выклікі: семінар 2-3 ліпеня

2016 2016-06-27T16:30:16+0300 2016-06-28T14:45:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/art-belmpd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладзёжная Праваабарончая Група - Беларусь 2-3 ліпеня правядзе выязную сустрэчу, на якой з дапамогай экспертаў можна будзе стварыць плакаты, відэаролікі, мультфільмы на тэму салідарнасьці і правоў чалавека.

Сустрэча будзе складацца з двух блокаў:

  • тэарэтычнай часткі, дзе акрамя тэорый правоў чалавека і салідарнасці таксама будуць разгледжаны крэатыўныя тэхналогіі, з дапамогай якіх можна вырашаць грамадскія праблемы;
  • практычнай часткі, пад час якой будзе адбывацца самастойнае стварэнне творчых прадуктаў.

Вынікі сустрэчы будуць прэзентаваныя на выставах у верасні ў Мінску, Гомелі і Магілёве.

Усім жадаючым удзельнічаць прапануем:

  • запоўніць анкету (да 1 ліпеня ўключна),
  • прайсці конкурсны адбор,
  • быць гатовымі да выезду з Мінска ў суботу 2 ліпеня ў 10:00 і вярнуцца ў нядзелю а 19:00.

Запрашаем усіх, каму неабыякава тое, што адбываецца вакол і ў каго ёсць творчыя ідэі і жаданне мець дачыненне да праваабарончай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства