Паўла Севярынца будуць судзіць за акцыю салідарнасці з Пальчысам
https://spring96.org/be/news/83499
2016
2016-06-27T15:22:39+0300
2016-06-27T15:22:39+0300
2016-06-27T15:23:16+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec2.jpg
Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў праз пошту копію пратакола, складзенага на яго падчас акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам каля СІЗА на вуліца Валадарскага 9 чэрвеня.
Раённы аддзел міліцыі Маскоўскага раёна Мінска абвінавачвае Севярынца ў тым, што ён арганізаваў і правёў каля СІЗА-1 Мінгарвыканкама "несанкцыянаваную акцыю" - і паведамляе, што адміністрацыйная справа паводле артыкула 23.34 частка 3 КоАП перададзеная ў суд Маскоўскага раёна.
Нагадаем, 9 чэрвеня на заклік Паўла Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Мінску акцыю салідарнасці з заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам ("Джонам Сільверам"), які зараз утрымліваецца ў турме.